Водгукі
Іна Севярын, Курсы вязання кручком і спіцамі

Навучылася вязаць у школе на занятках працы. Аднак апошнія 10 гадоў спіц у руках не трымала. Даведаўшыся пра існаванне курсаў у “Студыі карысных кампетэнцый” без сумневу запісалася. І не пашкадавала.

На курсах з дапамогай выкладчыка ўзгадала, як карыстацца спіцамі і кручком, а таксама даведалася пра розныя нюансы ў вязанні. На занятках вельмі дасціпна падзяліліся з азамі вязання, якія не заўсёды знойдзеш у кніжках. Тамара Герасіменя, чалавек на сваім месцы, яна заўсёды дапаможа, калі штосьці не атрымліваецца, падкажа як зрабіць лепей, падзеліцца сваім досведам.

Асабіста мне курсы далі вельмі шмат. Сёння я магу зрабіць выкрайку і па ёй звязаць рэч, якая мне спадабалася.
Дзякуй выкладчыку за індывідуальны падыход і за безкаштоўныя веды, якімі яны дзеліцца з навучэнцамі.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне