Праекты
Універсітэт Залатога Веку

Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) – першая беларуская адукацыйна-асветніцкая праграма для сталых людзей, створаная ў Гродне ў красавіку 2010 года.
Універсітэт Залатога ВекуСумесна ажыццяўляецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сектар” і прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Праца УЗВ накіравана на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў гэтых людзей.
Універсітэт Залатога ВекуПрынцыпы працы Універсітэту:
 Актыўнасць
 Пазітыўнасць
 Узаемадапамога
 Палітычная і рэлігійная нейтральнасць

Універсітэт Залатога Веку – 11 акадэмічных навучальных гадоў, больш за 1500 выпускнікоў, 90 выкладчыкаў, больш за 100 курсаў і клубаў за ўсю гісторыю існавання, больш за 50 грамадскіх – карысных справаў, партнёры з Беларусі, Украіны, Літвы, Брытаніі, Польшчы, Італіі.

Наш досвед працы і праведзеныя намі даследаванні патрэбаў сталых жыхароў Гродна паказваюць, што сталыя людзі маюць высокую матывацыю для развіцця, патрэбу ў сацыялізацыі, гатовыя выкарыстоўваць свой патэнцыял на карысць грамадства. У параўнанні з 2010 г. колькасць студэнтаў УЗВ вырасла з 40 да 200 чалавек штогод.

Універсітэт Залатога ВекуУ 2011 і 2016 гадах “Універсітэт Залатога Веку” згадваўся ў Нацыянальнай справаздачы Рэспублікі Беларусь пра выкананне Мадрыдскага міжнароднага плана па пытаннях старэння, як адзін з прыкладаў лепшай працы са сталымі людзьмі.

У 2014 годзе “Універсітэт Залатога Веку” прызнаны “Лепшай адукацыйнай падзеяй года” у нефармальнай адукацыі.

З дапамогай праграмы УЗВ былі створаныя аналагічныя ўніверсітэты для сталых людзей у Мінску (2013), Кобрыне (2016) і Бабруйску (2019).

Студэнтамі Універсітэту Залатога Веку становяцца сталыя людзі, якія хочуць развівацца, падарожнічаць, вывучаць розныя мовы і быць у віры сапраўднага жыцця.

Універсітэт Залатога ВекуВучоба ва Універсітэце Залатога Веку складаецца з двух семестраў і доўжыцца з кастрычніка па красавік.

Сёлета ва УЗВ дзейнічае 49 клубаў і курсаў сярод іх заняткі па замежных мовах, лячэбнай фізкультуры, медыцыне, клубы па кулінарыці, падарожжах і многае іншае.
Універсітэт Залатога ВекуВа УЗВ праходзіць рознага кшталту майстар-класы, агульныя лекцыі, сустрэчы з цікавымі гасцямі.

Так два разы на месяц ва УЗВ праходзяць агульныя лекцыі на якіх прысутнічаюць усе студэнты. Спікерамі лекцый становяцца цікавыя асобы гарадзеншчыны і не толькі, яны выступаюць з актуальнымі тэмамі для студэнтаў УЗВ.

Ва Універсітэце Залатога Веку дзейнічае валанцёрская групка. Так з 2014 г. валанцёры УЗВ здзяйсняюць пасільную дапамогу яшчэ больш сталым людзям – найперш ахвярам нацызму і сталінізму, людзям ваеннага пакалення.

Асаблівую ўвагу імкнуцца надаваць тым, хто нарадзіўся да 1945 г. (у тым ліку маламабільным і немабільным людзям).

Дзякуючы аўтарскай методыцы “Школа добрых справаў” каля 150 студэнтаў УЗВ штогод удзельнічаюць у дзейнасці мясцовых грамадскіх ініцыятывах, штогод рэалізуюць не менш 10 дабрачынных, экалагічных, культурніцкіх і іншых грамадскіх акцый.
Універсітэт Залатога ВекуТакім чынам Універсітэт Залатога Веку даказвае грамадству, што сталыя людзі – не цяжар, а велічэзны патэнцыял для грамадства!

www.uzv.by

https://www.facebook.com/groups/uzv.hrodna/

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне