Праекты
Tandem Evenings in Hrodna

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць пагутарыць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца ​​з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna – некамерцыйныя. Яны сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

DSCF0306

 

 

 

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna – адкрытыя.
Яны прызначаныя для тых, хто добра гаворыць на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Тое, на якой мове размаўляюць ўдзельнікі сустрэч, залежыць ад іх саміх – ад іх жаданняў, ведаў, а таксама запрошаных гасцей. Праект накіраваны на жыхароў Гродна рознага ўзросту і ўзроўню моўных ведаў.

irFmGtOB3VUПраект пачаўся ў траўні 2015 года. Сустрэчы праходзяць штотыдзень. Ідэя сустрэч паўсталі з патрэбы жыхароў Гродна развіваць свае моўныя веды праз нефармальныя метады, на адкрытых і даступных усім сустрэчах. Ідэя такога тыпу сустрэч папулярная ва ўсім свеце, у Беларусь яна прыйшла ўпершыню менавіта ў Гродна.

Калі: кожная серада, 18.00

Дзе: Будзёнага 48а-63

Далучайся да нас таксама ў сацсетках:

vk.com/tandemeveningsinhrodna

www.facebook.com/tandemeveningsinhrodna

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне