Праект «Good Impact – Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва» накіраваны на садзейнічанне развіццю адказнага, сацыяльна-арыентаванага прадпрымальніцтва.
Праект рэалізуецца з 2019 года ў межах праграмы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі”.
Выканаўцамі праекта ў Беларусі з’яўляюцца сацыяльнае прадпрыемства «Метэарыт Плюс» (Гомель), прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна), прыватная ўстанова «Цэнтр вольнага часу дарослых і дзяцей «ЭкаЖыццё» (Мінск, Беларусь). У Нямеччыне партнёрам праекта з’яўляецца праектная група Coopforum International (Берлін).
Школа працуе ў трох гарадах: Гродна, Гомель і Мінск.
Праграма курса пабудавана па міжнароднай методыцы, адаптаванай да беларускіх умоў. У якасці экспертаў выступаюць беларускія і міжнародныя спецыялісты.
60 удзельнікаў праграмы (па 20 чалавек у кожным з рэгіёнаў) пазнаёміліся з этапамі фармавання сацыяльнай бізнэс-ідэі, набылі неабходныя веды і навыкі па стварэнні сацыяльна-арыентаванага бізнесу, даведаліся пра магчымасці фінансавання і развіцця сацыяльнага прадпрыемства.
Курс навучання ўключае ў сябе навучальныя трэнінгі, майстар-класы, абмен вопытам з паспяховымі прадстаўнікамі сацыяльна-арыентаванага бізнесу.
На ўдзел у Школе ў Гродне ў жніўні 2019 былі пададзеныя 42 заяўкі, 32 праекты былі прадстаўлены на адборачным туры, а для ўдзелу ў Школе Good Impact журы адабрала 24 праекты.
На працягу 3 месяцаў удзельнікі Школы вывучалі што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва, дызайн-мысленне, метад бізнес-мадэлі «Канвас», маркетынгавую стратэгію сацыяльнага прадпрыемства і яе прасоўванне, а таксама як паспяхова запусціць сацыяльны бізнес. Акрамя трэнінгаў і хатніх заданняў ва ўдзельнікаў Школы Good Impact была магчымасць наведаць сустрэчы з паспяховымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі, пазнаёміцца з практычным вопытам дзейнасці сацыяльных прадпрыемстваў, іх кейсамі і бізнес-мадэлямі.
30 лістапада 2019 удзельнікі прадставілі свае праекты ў паўфінале, а прафесійнае журы па выніках прэзентацыі адабрала 13 паўфіналістаў конкурсу, якія працягнулі сваю працу над праектамі ў другой частцы навучання з ментарамі і коўчамі, а таксама прынялі ўдзел у Форуме “Good Impact”.
У 2020 годзе паўфіналісты Школы разбіраліся як забяспечыць свайму сацыяльнаму прадпрыемству ўстойлівае становішча на рынку, а таксама як развіваць сацыяльнае прадпрыемства і што такое сацыяльны франчайзінг. Працягнуліся сустрэчы з паспяховымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі і вебінары. Таксама ў кожнага ўдзельніка была магчымасць індывідуальнага ментарынга. Рэгулярна праходзілі і агульныя кансультацыйныя сустрэчы з ментарамі.
13 праектаў было прадстаўлена ў фінале Школы Good Impact Hrodna. Прафесійнае журы па выніках прэзентацый адабрала 3 фіналістаў конкурсу.
Усе ўдзельнікі праграмы атрымалі веды і навыкі па стварэнні свайго сацыяльнага бізнесу. Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі навучанне і паспяхова прадставілі сваю бізнес-ідэю на фінале, атрымалі фінансавую падтрымку для старту свайго бізнесу.
Усе ўдзельнікі праграмы атрымалі інфармацыю і рэкамендацыі па магчымасцях міжнародных стажыровак у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва.Сачыць за навінамі праекта можна ў суполке ФБ: https://www.facebook.com/goodimpactbelarus/
Больш фота па спасылкам:
http://edustudio.by/galereya/#GmediaGallery_2-albums-20
http://edustudio.by/galereya/#GmediaGallery_2-albums-19
http://edustudio.by/galereya/#GmediaGallery_2-albums-22
http://edustudio.by/galereya/#GmediaGallery_2-albums-23