У межах праекту працавалі Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізму (трэнінг для трэнераў), а таксама адбыўся беларуска-нямецкі Форум партнёрства.Школа PR і медыякампетэнцый складалася з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбыліся 21-23 верасня 2018 года ў Гродна і 12-14 кастрычніка 2018 года ў Брэсце.
Удзельнікі і ўдзельніцы атрымалі веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыліся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.
Дадатковым бонусам удзелу ў Школе сталі індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў.
Школа плюралізму і дэмакратыі – гэта трэнінг для трэнераў, які адбыўся 7-11 лістапада ў Гродна.
Тут удзельнікі і ўдзельніцы засвоілі асновы трэнерскага майстэрства: навучыліся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).
Асаблівы фокус быў зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).
Дасведчаныя ментары дапамагалі ўдзельнікам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгі і заняткі.Нямецка-беларускі Форум Партнёрства адбыўся 7-8 снежня ў Брэсце.
Тут былі прадстаўлены цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.
Майстэрня будучыні дапамагла спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.
Падчас Форума таксама былі арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.
Праграму PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўлялі:
Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)
Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця
Coopforum International (Германія).
Школа PR і медыякампетэнцый, трэнінг для трэнераў “Школа плюралізма”, ментарская падтрымка, навучальны візіт у Германію, Беларуска-Нямецкі Форум партнёрства – усё гэта чакала ўдзельнікаў праграмы PRodvizhenie-2019.
У межах Школы PR і медыякампетэнцый адбыліся трэнінгі ў Магілёве (13-15 верасня) і Віцебску (27-29 верасня).
Удзельнікі трэнінгаў пазнаёміліся з асновамі планавання дзейнасці па ўмацаванні сувязяў з грамадскасцю (PR), папрактыкаваліся ў выкарыстанні розных інструмантаў прасоўвання сваёй арганізацыі ў сацыяльных сетках, а таксама ў медыя.
Школа плюралізма працавала 17-20 кастрычніка ў Магілёве.
Гэта класічны трэнінг для трэнераў, які дазволіў навучыцца планаваць адукацыйныя праграмы і асобныя мерапрыемствы, выкарыстоўваць розныя метады навучання, ацэньваць эфектыўнасць навучання.
Спецыфікай Школы з’яўляўся фокус на планаванні навучальных праграм, звязаных з прасоўваннем каштоўнасцей (плюралізма, дэмакратыі, правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендэрнай роўнасці і інш.).
Удзельнікі абедзьвюх Школ атрымалі магчымасць скарыстацца дыстанцыйнай ментарскай падтрымкай па распрацоўцы сваіх медыякампаній, інструмантаў PR, адукацыйных мерапрыемстваў.
Самыя актыўныя ўдзельнікі праграмы бралі удзел у навучальным візіце ў Германію.
Удзельнікі візіта мелі магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.
Фінальным мерапрыемствам праграмы стаў Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства, які адбыўся ў пачатку снежня ў Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, экспертаў, якія працавалі у межах праграмы можна атрымаць на вэб-старонцы.
Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізавалі:
- Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
- Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
- Цэнтр «Кола» (Магілёў)
- «Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» (Віцебск)
- Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).
Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».