Праекты
Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў Гродне

Мэта: навучыць старшакласнікаў захоўваць бяспеку ў інтэрнэце, абараняцца ад фэйкаў, думаць крытычна. Быць усвядомленым спажыўцом інфармацыі і прымаць узважаныя рашэнні. Выказваць свае думкі з дапамогай тэксту, відэа, фота і іншых відаў кантэнту на розных платформах.

Асноўныя тэмы: fake news і фактчэкінг, візуалізацыя інфармацыі, фота, відэа, стрым, аўдыё, падкасты, мультымедыя, інтэрнэт і сацсетка, гендэр у медыя, кібербулінг і медыягвалт, лічбавая бяспека, прапаганда і маніпуляцыя, аўтарскія правы.

Фармат: Заняткі праводзяцца па прынцыпах нефармальнай адукацыі, з максімальным уцягваннем удзельнікаў для выпрацоўкі сумеснага вырашэння. Праграма распрацавана на аснове падручніка “Медиадрайвер” (Украіна). Важным дадаткам стане трэнінг па роўнаму навучанню, затым старшакласнікі правядуць заняткі ў сваіх школах.

Дадаткова ўдзельнікі наведваюць рэдакцыі гродзенскіх медыя, стварылі свае медыя праекты.Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў ГроднеТрэнеры школы – прафесійныя і практыкуючыя рэдактары, журналісты, фотакарэспандэнты, медыяаналітыкі.

Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў Гродне

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне