Праекты
Рэгіянальныя канферэнцыі KEF

Рэгіянальная канферэнцыя «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці», якая праводзілася ў рамках Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) адбылася ў Гродне 19 верасня 2018 г. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі эканоміку ў Беларусі пасля двухгадовай рэцэсіі, змены канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Беларусі і «попыт» на рэформы.
Рэгіянальныя канферэнцыі KEFНа канферэнцыі прадстаўнікі НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прэзентавалі даклад аб ролі рэгіянальнай палітыкі ў структурнай трансфармацыі эканомікі. Эксперты Даследчага цэнтра ІПМ, BEROC і Сусветнага банка распавялі пра тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі – пра фактары росту, крыніцах рызык, ацэнкі бізнэсам змяненняў бізнес-асяроддзя, а таксама аб змене ўзроўню жыцця насельніцтва.Рэгіянальныя канферэнцыі KEFКанферэнцыя сабрала экспертаў, прадстаўнікоў улады і бізнесу, СМІ, выкладчыкаў універсітэтаў, дзяржслужачых. C прэзентацыямі спікераў можна пазнаёміцца ​​на сайце канферэнцыі.

Некаторыя высновы даследаванняў, прадстаўленых на рэгіянальных канферэнцыях KEF-2018, і прапановы, якія выказваліся ўдзельнікамі канферэнцый.

Абмеркаваць бар’еры і магчымасці развіцця беларускага бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларусі, паразважаць пра канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў ва ўмовах дывергенцыі і новае аблічча рэгіянальнага развіцця, даведацца  пра пасткі беднасці  і як прыватная ініцыятыва нараджае агульнае дабро – гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас рэгіянальнай канферэнцыі KEF-2019 “Беларусь пачынаецца тут”, якая праходзіла ў межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму.
Рэгіянальныя канферэнцыі KEFКанферэнцыя сабрала экспертаў, прадстаўнікоў улады і бізнесу, прадстаўнікоў НДА, выкладчыкаў універсітэтаў, дзяржслужачых.

Акрамя пленарных дакладаў, якія падрыхтавалі прадстаўнікі Даследчага цэнтра ІПМ, удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць пазнаёміцца з бачаннем рэгіянальнага развіцця ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, параўнальным аналізам якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах Літвы і Беларусі, а таксама з дзейнасцю прадстаўнікоў камерцыйнага і некамерцыйнага сектара ў Гродна.

Удзельнікі канферэнцыі прымалі актыўны ўдзел у дыскусіях, якія праходзілі ў межах кожнага блока канферэнцыі.
Рэгіянальныя канферэнцыі KEFБольш інфармацыі пра рэгіянальныя канферэнцыі KEF-2019 і Кастрычніцкі эканамічны форум на старонцы праекта.

Канферэнцыі арганізаваны Даследчым цэнтрам ІПМ ў партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Рэгіянальны партнёр канферэнцыі KEF ў Гродне – установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Пры ўдзеле бізнес-школы ІПМ ў Гродне.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне