Летняя школа фактчэкінга і візуалізацыі сабрала 2-4 жніўня ў Гродне журналістаў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Трэнерамі Школы былі рэдактары-медыяэксперты з Беларусі і Літвы.
Удзельнікаў Школы чакала тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі, абмен досведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў.
Удзельнікі навучыліся шукаць, аналізаваць і візуалізаваць цікавыя для сваёй аўдыторыі звесткі, хутка пераправяраць сапраўднасць інфармацыі, фота і відэа, планаваць і ствараць мультымедыйныя праекты.
Асобны блок праграмы быў прысвечаны аналізу кейсаў з фэйкавымі навінамі ў беларускіх медыя.
У выніку ўдзельнікі сфармавалі ідэі для ўласных мультымедыйных праектаў, якія былі апублікаваныя ў рэгіянальных медыя.
Арганізатарам курса з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пры садзейнічанні Генеральнага консульства Літвы ў Гародні, Міністэрства замежных спраў Літвы, а таксама LITHUANIAN DEVELOPMENT COOPERATION.