Падзеі
Запрашаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-13”!

“Са студэнтамі УЗВ працаваць вельмі цікава. Яны вельмі зацікаўленыя, стараюцца і хочуць актыўна праявіць сябе ў творчасці.

Мне падаецца, што навучанне тут ідзе у двух накірунках. Са свайго боку я навучаю іх выяўленчаму мастацтву, а яны дзеляцца са мной сваім досведам і любоўю”.

Так Алена Макавецкая, выкладчыца курсу “Асновы выяўленчага мастацтва”, распавядае пра выкладанне ў праграме “Універсітэт Залатога Веку”.

Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Да рэалізацыі гэтай місіі мы запрашаем прафесіяналаў сваёй справы і аматараў, якія гараць сваёй зацікаўленасцю ці хоббі і могуць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі людзьмі.

Прыйдзіце да нас са сваёй ідэяй курса, і мы абмяркуем умовы супрацоўніцтва.

Мы прапануем:

  • зручны графік працы – Вы выбіраеце час правядзення курсаў, які падыходзіць Вам;
  • сяброўскі і добразычлівы калектыў, які прыслухоўваецца да вашых пажаданняў;
  • творчую атмасферу і магчымасць рэалізаваць свае ідэі, правесці свой аўтарскі курс, трэнінг, майстар-клас.

Мы чакаем ад Вас любові і павагі да нашых студэнтаў, і высокага прафесіяналізму ў той дысцыпліне, якую плануеце выкладаць.

Калі Вы жадаеце далучыцца да нашай каманды выкладчыкаў, запоўніце, калі ласка, анкету да 1 жніўня 2021 г. (анкеты, дасланыя пазней гэтага тэрміну, разглядацца не будуць). З кожным, хто запоўніць анкету, будуць узгадняцца падрабязнасці ў персанальнай камунікацыі. 

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: + 37533 6341041 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Больш інфармацыі пра УЗВ на сайце www.uzv.by

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне