Падзеі
Запрашаем вядучых курсаў!

Таленавітых прафесіяналаў, майстроў сваёй справы, якія хочуць падзяліцца сваім досведам і ведамі з іншымі – запрашаем у каманду вядучых курсаў у “Студыі карысных кампетэнцый”!

Мы прапануем:

  1. Зручны графік працы – вы выбіраеце час правядзення заняткаў, які падыходзіць вам.
  2. Прывабныя ўмовы аплаты працы.
  3. Сяброўскі і добразычлівы калектыў працаўнікоў і адміністрацыі, якая прыслухоўваецца да вашых заўвагаў і каментароў.
  4. Творчая атмасфера – магчымасць рэалізаваць свае ідэі, правесці свой курс, трэнінг, майстар-клас.
  5. Зніжкі на наведванне іншых курсаў Студыі.
  6. Офіс у цэнтры горада.

Мы чакаем ад вас любові да сваёй справы і гатоўнасці падзяліцца сваімі ўменнямі з іншымі!

Прапануйце нам ідэю свайго курсу, і мы абмяркуем умовы супрацоўніцтва.

Рэзюмэ з пазначэннем і кароткім апісаннем курсу, які вы хочаце выкладаць, дасылайце на нашу пошту edustudio.hrodna@gmail.com.

Вы можаце звязацца з намі таксама па тэлефоне: +37533-6341041.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне