Падзеі
Ідзе запіс сталых жыхароў Гродна ва «Універсітэт Залатога Веку»

Карысныя веды і ўменні, новыя знаёмствы і адкрыцці, магчымасць развівацца і быць карысным іншым – усё гэта чакае слухачоў гродзенскага «Універсітэта Залатога Веку».

У час прэзентацый праграмы, якія адбываліся з 14 па 17 верасня, арганізатары прадставілі дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёмілі з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы секцый УЗВ.

Прэзентацыі праграмы наведалі каля 200 сталых жыхароў Гродна.

Ужо сёмы па ліку акадэмічны год «Універсітэта Залатога Веку» (УЗВ) будзе складацца з агульных заняткаў (на тэмы здароўя, гісторыі, культуры і г.д.), разнастайных секцый і клубаў па інтарэсах.

Працягне сваю працу «Школа добрых справаў», у межах якой слухачы УЗВ штогод рэалізуюць спланаваныя імі самімі дабрачынныя акцыі.

Валанцёрская група «Малодшы брат, малодшая сястра» будзе аказваць магчымую дапамогу маламабільным і немабільным сталым людзям.

Стаць студэнтамі праграмы могуць жыхары Гродна ва ўзросце ад 55 гадоў і вышэй.

Перавагай у час адбору ў выпадку вялікай колькасці ахвотных сёлета будуць карыстацца кандыдаты:

– Пенсійнага ўзросту, якія маюць высокую матывацыю да ўласнага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, гатоўнасць дапамагаць іншым людзям, актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, а таксама мець дастаткова часу, каб наведваць заняткі і курсы “Універсітэту Залатога Веку” (у тым ліку ў ранішні і дзённы час);

– Гатовыя ўносіць аплату за ўдзел у праграме (360 тысяч рублёў за першы семестр);

– Удзельнікі праграмы ў 2010-2015 гг., якія атрымлівалі пасведчанне пра ўдзел у ёй;

– Асобы, якія нарадзіліся раней за 1945 год;

– Ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, былыя малагадовыя вязні канцэнтрацыйных лагераў;

– Гатовыя да ўдзелу ў валанцёрскай групе «Малодшы брат, малодшая сястра», а таксама асобы, якія маюць жаданне арганізоўваць мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі ў межах УЗВ;

– Сямейныя пары.

Урачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года УЗВ запланаванае на 1 кастрычніка.

Гродзенскі «Універсітэт Залатога Веку» быў створаны ў красавіку 2010 г. сябрамі грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар».

За 5 год удзелу у гэтай Праграме, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю, узяло больш за 800 чалавек ва ўзросце ад 50 да 85 год.

З 2015 года праграма рэалізуецца гэтай арганізацыяй у партнёрстве з прыватнай установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Cтудыя карысных кампетэнцый».

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне