Падзеі
Запрашаем на апошнюю сустрэчу Tandem Evening in Hrodna у гэтым годзе

Запрашаем на апошнюю сустрэчу Tandem Evening in Hrodna ў гэтым годзе, якая адбудзецца з 7 па 11 снежня.

На гэтых тандэмах Вы можаце зарэгістравацца на:

Польскі столік7 снежня, 19.00, мадэратарка Кася Рэмбеза з тэмай “Святы і вечарынкі”

Беларускі столік – 8 снежня, 20.00, мадэратарка Настасся Баравік з тэмай “Культурныя асаблівасці народаў свету

Італьянскі столік – 9 снежня, 20.00, мадэратарка Каця Юнчыц з тэмай “Калядныя святы”

Нямецкі столік – 10 снежня, 19.30, мадэратары Таня Грыц і Крыс Біондзі з тэмай “Каляды ў Германіі” 

Англійскі столік – 11 снежня, 19.00, мадэратар Максім Храмчэнкоў з темай “Карысць для здароўя ад бегу” Запрашаем на апошнюю сустрэчу Tandem Evening in Hrodna у гэтым годзе

Сустрэчы будуць праходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom. Паглядзець, як прайшлі лістападаўскія Tandem Evenings in Hrodna, і пачытаць водгукі можна ў матэрыяле па спасылцы.

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы (дэдлайн 7 снежня)

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 259 52 34 цi +375 33 634 10 41.

Запрашаем на апошнюю сустрэчу Tandem Evening in Hrodna у гэтым годзеTandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Запрашаем на апошнюю сустрэчу Tandem Evening in Hrodna у гэтым годзе

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Сачыце за нашымі анонсамі ў Facebook, ВК i тэлеграме:

https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
https://vk.com/tandemeveningsinhrodna
@grodnoevent

Cустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач».

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне