Падзеі
Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года

Сёлета ў якасці выкладчыкаў ва “Універсітэце Залатога Веку” працавалі 34 чалавекі. Многія з іх прыйшлі 22 траўня на традыцыйную падсумаваўчую сустрэчу, каб абмеркаваць вынікі дванаццатага навучальнага года, а таксама падзяліцца сваімі ідэямі па ўдасканаленні працы УЗВ у наступным годзе.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года
Сустрэча распачалася з прадстаўлення каманды, выкладчыкаў і іх курсаў/клубаў.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года

Пасля  таго, як заснавальнікі праграмы Лана і Вітаўт Руднікі прадставілі лічбы і факты, звязаныя з гэтым навучальным годам, удзельнікаў сустрэчы чакала сур’ёзнае выпрабаванне – пераход праз “багну”.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года
Выкладчыкі былі павінны былі знайсці сцежку, па якой можна бяспечна перайсці на другі бок “багны”, не размаўляючы пры гэтым.
Нягледзячы на няпростае заданне, каманда выкладчыкаў справілася з ім вельмі хутка і з мінімальнай стратай “жыццяў”.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года

Наступная частка сустрэчы была прысвечаная абмеркаванню вынікаў УЗВ-12 і генерацыі ідэй па ўдасканаленні працы УЗВ.

Выкладчыкі працавалі ў трох групах, адказваючы па чарзе на пытанні:

– “Што ў гэтым годзе было самае складанае?”

– “Што можна лічыць поспехам?”

– “Што варта зрабіць ва УЗВ-13?”.

У выніку было сабрана шмат цікавых ідэй па ўдасканаленні працы праграмы,  яе папулярызацыі, павышэнні кваліфікацыі вядучых курсаў і клубаў, прыцягненні сродкаў.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года
Ала Дзенісенка, Галіна Маслоўская і Тамара Герасіменка абмяркоўваюць ідэі па паляпшэнні працы УЗВ

Напрыканцы сустрэчы дырэктарка праграмы Лана Руднік уручыла выкладчыкам падзякі за працу ў гэтым акадэмічным годзе.

Выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі навучальнага года
Больш фота з сустрэчы глядзіце па спасылцы.

Цяпер выкладчыкі УЗВ услед за студэнтамі пайшлі на канікулы. Ну, а каманда Універсітэта ўжо пачынае падбор каманды выкладчыкаў на наступны навучальны год, які распачнецца ў першай палове кастрычніка.

Заяўкі ад патэнцыйных выкладчыкаў УЗВ-13 будуць прымацца да 1 жніўня.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г.
Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
З 2015 года да арганізатараў далучылася прыватная установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне