Падзеі
Стартаваў онлайн курс па беларускай мове!

Беларуская мова сярод моў свету, арфаграфія сучаснай беларускай мовы, аканне і яканне, асаблівасці націску, запазычаная лексіка ў беларускай мове – гэтыя і многія іншыя тэмы прапаноўвае для вывучэння і практыкавання Сяргей Зелянко ў сваім аўтарскім онлайн курсе “Беларуская мова. Проста пра складанае” на платформе Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку.

У прапанаваным курсе кожная тэма суправаджаецца шэрагам гульнёвых заданняў, якія дапамагаюць яе засвоіць і замацаваць набытыя веды і ўменні.

Дадзены курс можа праходзіць кожны ахвотны для гэтага трэба зрабіць некалі крокаў:

  1. Зайсці на сайт Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку www.online.uzv.by 
  2. У верхняй панэлі справа націснуць гузік “Курсы”
  3.  У адчыненым акне націснуць на курс “Беларуская мова. Проста пра складанае”

Затым пачынайце праходзіць курс і атрымоўваць веды і задавальненне.

Стартаваў онлайн курс па беларускай мове!

Аўтар курса Сяргей Зелянко – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар навукова-папулярных і вучэбных выданняў па беларускай мове.

Стварэнне онлайн курсаў і вучэбных відэа для Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку прадаўжаецца, сачыце за навінамі на сайце www.online.uzv.by.

 

Платформа створана на базе гарадзенскага Універсітэта Залатога веку. Праграмы, якая была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г.
Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.
Больш інфармацыі пра “Універсітэт Залатога Веку” на сайце www.uzv.by

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне