Падзеі
Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

Першая сустрэча “Школы Здаровага Даўгалецця” прайшла 27 сакавіка. У гэты дзень вядомы гарадзенскі псіхолаг Павал Джулай знаёміў слухачоў Школы з “тэорыяй эмоцый”, варыянтамі паводзінаў у стрэсавых сітуацыях, спосабамі самадапамогі.

Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

“Тэма, якую трэба пастаянна аднаўляць”

Павал супрацоўнічае з гарадзенскім “Універсітэтам Залатога Веку”, на базе якога працуе Школа, ужо два гады, выкладаючы курс “Псіхалогія для жыцця”. 

Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

Тэму стрэса ён лічыць вельмі важнай:

 – “Ня гледзячы на тое, што ў інтэрнэце зараз шмат інфармацыі пра стрэс, тэма застаецца актуальнай, таму што шмат людзей патрабуюць дапамогі. Гэта тая тэма, якую патрэбна пастаянна аднаўляць, каб яна была звыклай, і людзі ведалі, што рабіць з такім станам” – кажа Павал.

Пад яго кіраўніцтцвам удзельнікі Школы разбіраліся, што такое стрэс, як ён праяўляецца, чым ён небяспечны, як можна навучыцца кантраляваць яго. Тэарэтычная частка заняткаў спалучалася з практыкаваннямі, якія дазвалялі лепш засвоіць інфармацыю, атрымаць карысныя ўменні.

Не абвінавачваць усіх у стрэсавых сітуацыях”.

Таццяне Халенковай 65 гадоў, сем з якіх яна з’яўляецца слухачом УЗВ. Увесь вольны час яна прысвячае заняткам ва УЗВ.

 – “Планую наведаць усе трэнінгі курса, таму што вельмі цікавыя тэмы. Паўла Джулая нашы студэнты вельмі паважаюць. Ня гледзячы на тое, што шмат разоў слухала Паўла, перакалася, што ніколі не перашкодзіць лішні раз нагадаць сабе, як важна заставацца спакойнай, як не рэагаваць на стрэс, і, самае галоўнае, не абвінавачваць усіх у розных стрэсавых сітуацыях”.Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

Алена Васіліч працуе выкладчыкам у аграрным універсітэце. Яна прыйшла на курс па парадзе сястры. 

 – “Гэта не першы трэнінг, на якім я прысутнічаю. Ужо адчуваю сябе мудрай (смяецца). Сённяшнюю інфармацыю нейкім метадам спробаў і памылак я адчула на сабе, таму ўсё, аб чым гаворыцца, здаецца вельмі знаёмым і вядомым”. Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

“Браць адказнасць за сваё здароўе”

Ідэя правядзення такой Школы нарадзілася ў мінулым годзе ў межах “Універсітэту Залатога Веку”. Адной з мэтаў УЗВ з’яўляецца фізічная актывізацыя сталых людзей і падтрымка іх здароўя. Наша ідэя заключаецца ў тым, каб сталыя людзі бралі на сябе адказнасць за сваё здароўе і як мага даўжэй заставаліся актыўнымі самі і дапамагалі рабіць гэта сваім блізкім і знаёмым – кажа Вітаўт Руднік, адзін з заснавальнікаў УЗВ, кіраўнік праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, у межах якой працуе Школа.
Мы запрашаем на гэтую Школу цікавых спецыялістаў, якія не толькі могуць падказаць, “як вылечыцца”, але і матывуюць не хварэць і больш дбаць пра сябе. У мінулым годзе фокусам Школы была прафілактыка дэменцыі, а сёлета – падтрымка свайго здароўя ў перыяд пандэміі” – дадае Вітаўт.

Спосабы дапамогі і самадапамогі ў стрэсавай сітуацыі: у Гродна адбыўся першы трэнінг Школы здаровага даўгалецця

У межах Школы адбудуцца яшчэ тры трэнінгі. 

10 красавіка галоўны герантолаг МІністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Жылевіч распавядзе слухачам Школы пра тое, што такое постковідны сіндром і як ацэньваць паказнікі здароўя, каб пазбегнуць ускладненняў пасля ковіду.

24 і 25 красавіка Алена Гадалава (інструктарка па ратацыйнай гімнастыцы) і Людміла Федзюковіч (касметолаг, трэнерка па гімнастыцы для твару) будуць вучыць рабіць спецыяльную дыхальную гімнастыку, засвойваць практыкаванні па падтрыманню інтэлектуальных функцый, здароўя суставаў і арганізму ў цэлым, рабіць самамасаж твару і правільна даглядаць за ўзроставай скурай.

Для ўдзелу ў “Школе Здаровага Даўгалецця” запоўніце, калі ласка, кароткую анкету.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375 33 634 10 41.

“Школа здаровага даўгалецця” праводзіцца ў Гродна другі год запар. У мінулым годзе заняткі Школы былі прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і дапамозе людзям, якія пакутуюць ад яе.

Даведацца, як прайшла мінулагодняя Школа можна тут.

“Школа Здаровага Даўгалецця” дзейнічае сёлета ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.

 

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне