Бел
Шукай, пераправярай, візуалізуй: запрашаем у Летнюю Школу фактчэкінга

Удзельнікаў Школы чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі, абмен досьведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў.

Да ўдзелу ў Школе, якая будзе працаваць 2-4 жніўня ў Гродне, запрашаюцца журналісты і блогеры з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Удзельнікі навучацца шукаць, аналізаваць і візуалізаваць цікавыя для сваёй аўдыторыі звесткі, хутка пераправяраць сапраўднасць інфармацыі, фота і відэа, планаваць і ствараць мультымедыйныя праекты.

У якасці трэнераў Школы будуць працаваць дасведчаныя беларускія і літоўскія медыяэксперты.

Прыём заявак у Школу доўжыцца да 22 ліпеня. Удзел у Школе бясплатны.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Праезд да месца правядзення Школы ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Арганізатарам Школы фактчэкінга з’яўляецца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы Школы.
Шукай, пераправярай, візуалізуй: Летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі

Там жа знаходзіцца анкета, якую трэба запоўніць для ўдзелу ў Школе.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне