Падзеі
Сертыфікаваны адукатар за 6 месяцаў – стартуе Віртуальная Школа грамадзянскай адукацыі

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае на Віртуальную Школу грамадзянскай адукацыі

Падчас навучання ўдзельнікі Школы павысяць свае прафесійныя кампетэнцыі і распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы. Фіналісты курса атрымаюць сертыфікаты, а таксама экспертную падтрымку ў рэалізацыі сваіх мерапрыемстваў.

Сертыфікаваны адукатар за 6 месяцаў - стартуе Віртуальная Школа грамадзянскай адукацыі

Выпускнікі курса будуць ведаць:

  • што такое грамадзянская адукацыя і яе функцыі;
  • як распрацаваць уласную праграму па грамадзянскай адукацыі;
  • асновы кіравання праграмамі ў сферы грамадзянскай адукацыі (PR, забеспячэнне даступнасці, падтрымка матывацыі ўдзельнікаў);
  • як ацаніць эфектыўнасць праграм грамадзянскай адукацыі;
  • гісторыю праграм па грамадзянскай адукацыі ў краіне і свеце (эфектыўнасць і карысць);
  • як спланаваць свае адукацыйныя праграмы на аснове падыходу, заснаванага на правах чалавека;
  • як уключаць розныя аспекты грамадзянскай адукацыі ў змест іншых адукацыйных праграм сваіх арганізацыій/ініцыятыў.

Трэнеры курса:

Сяргей Салей, старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «ВІТ». Мае 25-гадовы досвед трэнерскай працы (у тым ліку з ПРААН, Саветам Еўропы, АБСЕ, Інстытутам Рауля Валенберга). Аўтар метадычных дапаможнікаў па грамадзянскай адукацыі, асновах права і правам чалавека. Сертыфікаваны трэнер Савета Еўропы і Street Law.

Лана Руднік, журналістка, дырэктарка ўстановы Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», адна з заснавальніц гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку». У якасці трэнеркі і кансультанткі працуе з 1997 года з беларускімі, замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Акадэмія Дойчэ Вэлле, DVV International і інш.). Сертыфікаваны коуч, а таксама сертыфікаваная трэнерка Curriculum Globale.

Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА Цэнтр «Трэці сектар», каардынатар кааліцыі «За годнае даўгалецце». Мае больш, як дваццацігадовы досвед трэнерскай працы (у тым ліку з такімі арганізацыямі, як АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Акадэмія Дойчэ Вэлле, Counterpart Int., Беларуская асацыяцыя журналістаў і інш. Сертыфікаваны трэнер Curriculum Globale.

Да ўдзелу запрашаюцца сябры і валанцёры грамадскіх арганізацый, а таксама асобныя актывісты, якія плануюць праводзіць навучанне ў галіне грамадзянскай адукацыі.

Каб узяць удзел у курсе, запоўніце анкету-заяўку да 29 красавіка ўключна.

Вынікі адбору ўдзельнікаў будуць абвешчаны 10 мая.

Онлайн-курс будзе праводзіцца на платформе Мудл. Школа складацца з трох навучальных модуляў. У межах кожнага модуля будуць ладзіцца вечаровыя онлайн-сустрэчы ў Zoom (1,5 гадзіны кожная). Падчас навучання будзе даступна ментарская падтрымка экспертаў. Навучанне будзе займаць прыкладна 3 гадзіны на тыдзень.

Тэрміны працы Школы:

17 мая – 31 жніўня: заняткі;

1 верасня – 25 кастрычніка: рэалізацыя адукацыйных праграм, распрацаваных у межах курса;

29 кастрычніка: выпускная сустрэча.

Удзельнікі, якія па выніках курса распрацуюць і рэалізуюць уласныя адукацыйныя праграмы па грамадзянскай адукацыі, атрымаюць сертыфікаты аб паспяховым заканчэнні курса.

Дадатковыя пытанні дасылайце на скрыню adop2011info@gmail.com.

Падзеі

  • Стартует первый бесплатный образовательный курс Школы NGOBY “Эффективное планирование деятельности инициатив”

    Образовательный курс «Эффективное планирование деятельности общественных инициатив и организаций» подготовлен для представителей различных инициатив и организаций гражданского общества, которые хотят профессионально заниматься развитием своих структур. Этот курс открывает серию образовательных курсов, которая реализуется в рамках большой программы “ШКОЛА NGOBY” ВЫПУСКНИКИ И ВЫПУСКНИЦЫ КУРСА...

  • Вы в курсе… новые практики Школы современной журналистики в Гродно

    В этом году в рамках ШСЖ-22 прошли два отдельные курса: в самом начале занятий – узнали о журналистике решений. И вот уже почти на выпуске организовали авторский курс по сторителлингу от Ирины Новик. Кажется, у наших студентов уже серьезные темы...

  • HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

    Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакаленнямі, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab. Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў,...

  • Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

    Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

  • Про личные границы, массаж лица, “ясный язык” и не только. У волонтёрской группы прошла полезная встреча

    “Какие ваши опекуемые?” – с такого вопроса началась встреча волонтёров УЗВ с Алёной Гадаловой и Людмилой Переверзевой. Обе являются специалистками в области работы со старшим поколением. Алёна является инструктором по ротационной гимнастике, специалисткой по адаптивной физической реабилитации людей с ограниченными возможностями,...

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне