Падзеі
Senior Sapience: запрашаем сталых людзей на бясплатны курс па медыяпісьменнасці!

Хутка шукаць неабходную інфармацыю ў інтэрнэце, правяраць праўдзівасць інфармацыі, навучыцца самім ствараць старонкі ў сацсетках, дзяліцца цікавымі гісторыямі, фатаграфіямі з сябрамі і знаёмымі, разумець, як уладкаваны свет медыя, засвоіць асновы крытычнага мыслення – і гэта далёка не поўны пералік ведаў і ўменняў, якія вы засвоіце ў межах курсу!

Senior Sapience: запрашаем сталых людзей на бясплатны курс па медыяпісьменнасці!

Калі? Заняткі ў рамках курса пачнуцца 19 сакавіка 2021 г. i будуць праходзіць кожны панядзелак і пятніцу да 7 траўня 2021 г. з 17.30 да 19.00

Дзе?

г. Гродна, вул. Будзённага, 48а, аўдыторыя 63.

Арыентыр – будынак Польскага консульства. Праезд грамадскім транспартам да прыпынку “вул. Будзёнага “,” Сабор “,” Чыгуначны вакзал “,” Заапарк “.

Хто праводзіць заняткі?

Аляксей Шота, галоўны рэдактар ​​вэб-партала Hrodna.Life,

Іна Максімчык, каардынатарка “Школы Сучаснай Журналістыкі” ў Гродна,

Вольга Ганчарук, асістэнтка дырэктаркі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) і выкладчык камп’ютэрных і іншых курсаў ва УЗВ.

Як запісацца?

Па тэлефоне +375 29 292 01 81 (Вольга альбо Ганна).

Што трэба мець з сабой?

Пажадана прыходзіць на заняткі са сваімі ноўтбукамі, планшэтамі або смартфонамі. Калі гэта праблематычна – не бяда! Захапіце нататнік, ручку і фіксуйце карысную інфармацыю, якую будзеце атрымліваць у час заняткаў, каб затым патрэніравацца дома.

Выкладчыкі курсу таксама будуць рыхтаваць для вас раздаткавыя матэрыялы з рознага кшталту парадамі, падказкамі, спасылкамі на дадатковую інфармацыю.

Прыкладная праграма курса:

Занятак 1. Уводзіны. Што такое медыяпісьменнасць і якія кампетэнцыі неабходныя медыяпісьменным сталым людзям.

Занятак 2. Пошукавыя сістэмы: як яны ўладкаваныя. Вучымся ўводзіць правільныя запыты.

Занятак 3. Як забяспечыць сваю лічбавую бяспеку ў інтэрнэце

Занятак 4. Як праверыць праўдзівасць інфармацыі, якую выдае нам інтэрнэт: вучымся вызначаць фэйкі і факты махлярства і маніпуляцыі.

Занятак 5. Як уладкаваная праца медыя: функцыі СМІ і журналістаў.

Занятак 6. Што такое крытычнае мысленне і чаму яго важна “уключаць” падчас медыаспажывання.

Занятак 7. Глядзім і чытаем навіны, адрозніваючы меркаванні ад фактаў, праўду ад хлусні.

Занятак 8. Прапаганда, маніпуляцыя: як выжыць у эпоху інфармацыйных войнаў.

Занятак 9. Медыя і стэрэатыпы, мова варожасці.

Занятак 10. Як стварыць і падтрымліваць сваю старонку ў сацыяльных сетках.

Занятак 11. Як стварыць цікавую гісторыю і падзяліцца ёй з іншымі людзьмі.

Занятак 12. Якімі анлайн сэрвісамі можна карыстацца для стварэння сваіх паведамленняў і гісторый для медыя.

Занятак 13. Этычныя нормы, якія важна памятаць пры падрыхтоўцы ўласных медыя-матэрыялаў.

Занятак 14. Дзе і як шукаць інфармацыю аб грамадска-карысных ініцыятывах, да якіх можна далучыцца.

Занятак 15. Як публічна напісаць пра грамадска-значныя пытанні так, каб пра гэта даведалася як мага больш людзей.

Праграма ініцыяваная ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) і грамадскім аб’яданнем “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна).

Падзеі

  • Стартует первый бесплатный образовательный курс Школы NGOBY “Эффективное планирование деятельности инициатив”

    Образовательный курс «Эффективное планирование деятельности общественных инициатив и организаций» подготовлен для представителей различных инициатив и организаций гражданского общества, которые хотят профессионально заниматься развитием своих структур. Этот курс открывает серию образовательных курсов, которая реализуется в рамках большой программы “ШКОЛА NGOBY” ВЫПУСКНИКИ И ВЫПУСКНИЦЫ КУРСА...

  • Вы в курсе… новые практики Школы современной журналистики в Гродно

    В этом году в рамках ШСЖ-22 прошли два отдельные курса: в самом начале занятий – узнали о журналистике решений. И вот уже почти на выпуске организовали авторский курс по сторителлингу от Ирины Новик. Кажется, у наших студентов уже серьезные темы...

  • HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

    Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакаленнямі, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab. Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў,...

  • Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

    Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

  • Про личные границы, массаж лица, “ясный язык” и не только. У волонтёрской группы прошла полезная встреча

    “Какие ваши опекуемые?” – с такого вопроса началась встреча волонтёров УЗВ с Алёной Гадаловой и Людмилой Переверзевой. Обе являются специалистками в области работы со старшим поколением. Алёна является инструктором по ротационной гимнастике, специалисткой по адаптивной физической реабилитации людей с ограниченными возможностями,...

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне