Падзеі
Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

Удзельніцы сустрэчы абмяняліся досведам валанцёрскай працы, падзяліліся апомніші навінамі і спланавалі задачы на бліжэйшы месяц.

Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

Валанцёркі “Універсітэту Залатога Веку” распавялі, як віншавалі сваіх падапечных з 8 сакавіка.

– Мая падпечная – свякроў, Анастасія Філіпчык, была вельмі рада падарунку ад “Універсітэту Залатога Веку”,  – кажа Аліна Філіпчык.

Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

– Мая таксама, – дадае Ларыса Ганчар. – Колькі радасці было ў вачах маіх дарагіх падапечных, – узгадвае Ларыса і дадае. – Цяпер у нас у планах зрабіць экскурсію па новых раёнах гораду.

Ларыса Кіркевіч з Таццянай Таранка ў нядзелю, 7 сакавіка, разам віншавалі дзвух сваіх падапечных – Раісу Малыхіну і Марыю Мартынаву.

 

Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

Таксама ў Ларысы Кіркевіч былі і сумныя моманты – 10 сакавіка яна пахавала другую сваю падапечную Тамару Бяганскую.

– Маёй  падапечнай з’яўляецца мая мама, – кажа валанцёрка УЗВ Ількевіч Таццяна. – Я жыву разам з ёй і ўсім, чым патрэбна, дапамагаю. Ёй дарэчы 94 гады.

Прайшла сакавіцкая сустрэча валанцёраў УЗВ-12

Наступную сустрэчу валанцёраў запланавалі на 19 красавіка.

Валанцёрская група УЗВ дзейнічае ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Праграма скіраваная на пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання актуальнай інфармацыі, звязанай з COVID-19, а таксама на атрыманне важных для жыцця ў “новай рэальнасці” ведаў і ўменняў.

Калі вы хочаце далучыцца на нашай групы, дапамагаць сталым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу – калі ласка, запоўніце анкету.

Калі ў вас узніклі пытанні, пішыце нам па адрасе uzv.hrodna@gmail.com альбо тэлефануйце па нумары: + 375 33 634 10 41 (каардынатарка групы Каця Паўлоўская).

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне