Падзеі
“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

У чацвер, 12 лістапада, ва “Універсітэце Залатога Веку” прайшла другая агульная лекцыя на тэму гісторыі руху ўніверсітэтаў трэцяга веку – “Ад Тулузы да Гродна”.

Заснавальнікі праграмы Лана і Вітаўт Руднікі распавялі студэнтам УЗВ і анлайн слухачам, якія маглі далучыцца да прамой трансляцыі, адкуль пачыналася гісторыя ўніверсітэтаў трэцяга веку, пра мадэлі арганізацыі падобных універсітэтаў і вопыт розных краін, напрыклад, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшы, ЗША і інш.

“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

Разам з прысутнымі заснавальнікі УЗВ разабралі кароткую гісторыю беларускіх універсітэтаў залатога веку ад самага першага ў 2010 годзе ў Гродна да Мінскага форуму ўніверсітэтаў трэцяга веку ў 2019.

“Галоўная мэта працы УЗВ – гэта інтэлектуальная, фізічная, сацыяльная актывізацыя, а таксама адстойванне правоў і інтарэсаў сталых людзей”, – нагадвае Вітаўт Руднік у сваёй прамове.

У другой частцы агульнай лекцыі гаворка ішла пра міжнародныя дакументы. Пазнаёміліся з Мадрыдскім Міжнародным планам дзеянняў па праблемах старэння, Венскай заявай міністраў еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

Разглядзелі на канкрэтных прыкладах розных краін свету лепшыя практыкі і параўналі з тым, на якім этапе знаходзіцца Беларусь.

Напрыканцы сустрэчы слухачы задавалі спікерам пытанні і дзяліліся ўласнымі гісторыямі, звязанымі са стаўленнем да сталых людзей у грамадстве.

Адна са студэнтак самым актыўным падарыла ахоўныя медыцынскія маскі, якія зрабіла сама.

“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

Прэзентацыю спікераў можна прагледзець ніжэй.

Пасля агульнай лекцыі адбыўся першы ў гэтым семестры старастат, на якім старшыня Рады Ларыса Кіркевіч распавяла старастам іх асноўныя абавязкі, нагадала аб бліжэйшых мерапрыемствах, якія плануюцца ва УЗВ. У форме вольнага мікрафону кожны стараста меў магчымасць задаваць пытанні Ларысе і асістэнткам праграмы.

“Канструюем будучыню самі і жывём напоўніцу!” – заснавальнікі УЗВ правялі агульную лекцыю

Паглядзець поўны запіс лекцыі можна тут.

Больш фота з лекцыі глядзіце па спасылцы.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.
Больш інфармацыі пра “Універсітэт Залатога Веку” на сайце www.uzv.by

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне