Падзеі
Дзяліліся досведам і ставілі задачы – прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Панядзелак пачынаецца з кавы не толькі дома, але і падчас агульных са знаёмымі. На пачатку тыдня валанцёркі УЗВ-12 спаткаліся, каб абмеркаваць актуальныя навіны і пазнаёміцца з новай удзельніцай групы.

Традыцыйна прысутныя распавялі, як справы у асоб, каторым яны дапамагаюць. Аліна Філіпчык падзялілася, што са сваёй падапечнай, свякроўю Настассяй Пятроўнай, яны чакаюць дачнага сезону. Пакуль сумесна выходзяць на шпацыры.

Таццяна Ількевіч даглядае сваю маму, Жанну Канстанцінаўну. Ёй ужо 94 гады. Яны шмат часу праводзяць разам і Таццяна ва ўсім ёй дапамагае.

Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Валанцёрка Ларыса Кіркевіч ў гэтым годзе страціла дзвюх сваіх падапечных. Аднак яна не разгубілася і цяпер дапамагае Людміле Баянавай, былой слухачцы Універсітэта Залатога Веку. Спадарыня Людміла з’яўляецца самотнай асобай.

Калісьці яна была актыўнай студэнткай УЗВ, але праз праблемы з нагамі і пандэмію больш не можа наведваць заняткі і цяпер ўвесь час праводзіць дома.

Акрамя гэтага Ларыса Кіркевіч падтрымлівае Тамару Уладзіміраўну, якая страціла мужа, брата Ларысы. Яны амаль кожны дзень размаўляюць па тэлефоне і часта сустракаюцца, каб спадарыня Тамара ведала, што яна не адна.

Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

У валанцёркі Таццяны Таранка таксама дзве падапечныя – Марыя Сяргееўна і Раіса Цітаўна. Абедзве былі звязаны з УЗВ. Спадарыня Раіса з’яўляецца ганаровай студэнткай Універсітэту, але праз ковід і праблемы са здароўем цяпер не наведвае заняткі і агульныя мерапрыемствы.

Спадарыня Марыя таксама рэгулярна ўдзельнічала ва ўніверсітэцкіх сустрэчах, але цяпер вельмі рэдка выходзіць з дому. З Таццянай яны праз пандэмію сустракаюцца не часта, але рэгулярна сазвоньваюцца.

Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Валанцёрка і кіраўнічка праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана Руднік таксама распавяла пра сваю падапечную, Галіну Міхайлаўну. Ёй 73 гады і яны час ад часу бачацца і сазвоньваюцца. У панядзелак Лана адвозіла спадарыню Галіну ў Мінск.

Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Новая ўдзельніца групы Ларыса Сыраваткіна была на сустрэчы перша раз, аднак з’яўляецца дасведчанай валанцёркай. На працягу некалькіх гадоў Ларыса наведвае сваю знаёмую Веру Аляксееўну. Ёй 92 гады і праз праблемы са здароўем яна заўсёды знаходзіцца дома і жыве разам са сваёй дачкой.

Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Таксама на сустрэчы валанцёркі атрымалі сродкі індывідуальнай аховы для сябе і апекуемых асоб.Дзяліліся досведам і ставілі задачы - прайшла сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Маскі, антысептыкі, антыбактэрыяльныя сурвэткі і пальчаткі былі закуплены ў межах пілотнай “Нікога не пакінуць у адзіноце”, у рамках якой дзейнічае таксама валанцёрская група УЗВ. Праграма падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Праграма скіраваная на пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання актуальнай інфармацыі, звязанай з COVID-19, а таксама на атрыманне важных для жыцця ў “новай рэальнасці” ведаў і ўменняў.

Калі вы хочаце далучыцца на нашай групы, дапамагаць сталым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу – калі ласка, запоўніце анкету.

Калі ў вас узніклі пытанні, пішыце нам па адрасе uzv.hrodna@gmail.com альбо тэлефануйце па нумары: + 375 33 634 10 41 (каардынатарка групы Каця Паўлоўская).

Падзеі

  • Стартует первый бесплатный образовательный курс Школы NGOBY “Эффективное планирование деятельности инициатив”

    Образовательный курс «Эффективное планирование деятельности общественных инициатив и организаций» подготовлен для представителей различных инициатив и организаций гражданского общества, которые хотят профессионально заниматься развитием своих структур. Этот курс открывает серию образовательных курсов, которая реализуется в рамках большой программы “ШКОЛА NGOBY” ВЫПУСКНИКИ И ВЫПУСКНИЦЫ КУРСА...

  • Вы в курсе… новые практики Школы современной журналистики в Гродно

    В этом году в рамках ШСЖ-22 прошли два отдельные курса: в самом начале занятий – узнали о журналистике решений. И вот уже почти на выпуске организовали авторский курс по сторителлингу от Ирины Новик. Кажется, у наших студентов уже серьезные темы...

  • HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

    Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакаленнямі, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab. Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў,...

  • Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

    Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

  • Про личные границы, массаж лица, “ясный язык” и не только. У волонтёрской группы прошла полезная встреча

    “Какие ваши опекуемые?” – с такого вопроса началась встреча волонтёров УЗВ с Алёной Гадаловой и Людмилой Переверзевой. Обе являются специалистками в области работы со старшим поколением. Алёна является инструктором по ротационной гимнастике, специалисткой по адаптивной физической реабилитации людей с ограниченными возможностями,...

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне