Падзеі
“Давайте встречаться, а то корона заела до глубины души!”

З такога ліста кіраўніцы Мар’ямпальскага ўніверсітэта трэцяга веку Оны Сакалаўскене распачалася падрыхтоўка да віртуальнай сустрэчы беларускіх і літоўскіх студэнтаў сталага веку, якая адбылася 12 траўня.

“Давайте встречаться, а то корона заела до глубины души!”

Сустрэчу распачала Она Сакалаўскене.

–  “Хутка мне споўніцца 17 гадоў! Да 100!” – з жартам заявіла спадарыня Она, адразу стварыўшы атмасферу раскаванасці і дабразычлівасці.

З гарадзенскага боку літоўскіх калег віталі каманда УЗВ, сябры Рады, студэнты.

Праграму сустрэчы працягнула мілагучная песня на на літоўскай мове.

Затым студэнты УЗВ распавялі пра тое, чым быў адметны гэты навучальны год: пра новыя курсы, новых выкладчыкаў і новыя праекты, паказалі свае працы з керамікі, рэцэпты страваў.

“Давайте встречаться, а то корона заела до глубины души!”
Студэнты УЗВ распавялі таксама, якія імпрэзы атрымалася правесці сёлета: пра святкаванне Дня народзінаў УЗВ, пра Жывую бібліятэку, новы спектакльвандроўку,  модны каталог.

Не абыйшлося і без беларускіх песняў у адказ, якія выканалі ўдзельніцы хора “УЗВышша”.

З-за пандэміі і зачыненых межаў прадстаўнікі двух ўніверсітэтаў не бачыліся ўжывую з 2019 года і былі вельмі радыя сустрэцца хаця б у такім фармаце. На развітанне ўдзельнікі сустрэчы паабяцалі адзін аднаму зусім хутка прыехаць адзін да аднаго зноў.

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне