Падзеі
Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

Гэта было вельмі хвалююча і кранальна. Час цячэ. Змяняюцца ўмовы, змяняюцца людзі, з якімі мы працуем, змяняемся мы. Толькі не змяняецца асноўнае прызначэнне УЗВ – паляпшаць якасць жыцця сталых людзей, – кажа на адкрыцці імпрэзы дырэктарка праграмы Лана Руднік, узгадваючы пра тое, як усё распачыналася.

Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

Пад дружнае “Многае лета” у залу ўносіцца вялікі торт з лічбай 11 і святкаванне пачынаецца!

Яго разынкай стала адкрыццё выставы творчых прац. Іх аўтараммі з’яўляюцца студэнты Універсітэту, якія напрацягу некалькіх год наведвалі творчыя курсы УЗВ.

Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

Пра тое, як рыхтавалася выстава і што на ёй прадстаўлена, распавяла сябра Рады УЗВ, вядоўца курса “Натхненне майстрыхі” Тамара Герасіменка.

Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

Карціны і кераміка, вышыўка, вязаныя вырабы, нейраграфіка і шмат чаго іншага не раз прымушалі прысутных захапляцца ўбачаных прац і адорваць іх аўтараў кампліментамі.

Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!
А вось і частка аўтараў, якія прадставілі свае творы на выставе

Гісторыя “Універсітэту Залатога Веку” пачалася ў 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!
Фота з архіву УЗВ

Работы з выставы творчых курсаў УЗВ:

Больш фота са святкавання Дня народзінаў УЗВ глядзіце па спасылцы.

Падзеі

  • Стартует первый бесплатный образовательный курс Школы NGOBY “Эффективное планирование деятельности инициатив”

    Образовательный курс «Эффективное планирование деятельности общественных инициатив и организаций» подготовлен для представителей различных инициатив и организаций гражданского общества, которые хотят профессионально заниматься развитием своих структур. Этот курс открывает серию образовательных курсов, которая реализуется в рамках большой программы “ШКОЛА NGOBY” ВЫПУСКНИКИ И ВЫПУСКНИЦЫ КУРСА...

  • Вы в курсе… новые практики Школы современной журналистики в Гродно

    В этом году в рамках ШСЖ-22 прошли два отдельные курса: в самом начале занятий – узнали о журналистике решений. И вот уже почти на выпуске организовали авторский курс по сторителлингу от Ирины Новик. Кажется, у наших студентов уже серьезные темы...

  • HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

    Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакаленнямі, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab. Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў,...

  • Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

    Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

  • Про личные границы, массаж лица, “ясный язык” и не только. У волонтёрской группы прошла полезная встреча

    “Какие ваши опекуемые?” – с такого вопроса началась встреча волонтёров УЗВ с Алёной Гадаловой и Людмилой Переверзевой. Обе являются специалистками в области работы со старшим поколением. Алёна является инструктором по ротационной гимнастике, специалисткой по адаптивной физической реабилитации людей с ограниченными возможностями,...

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне