Падзеі
“Справа ў тым, што для мяне гэта як стыль жыцця” – прайшла сустрэча валанцёрак УЗВ

У канцы траўня прайшло спатканне валанцёрскай групы Універсітэта Залатога Веку. Удзельніцы падзяліліся навінамі па пошуку новых патрабуючых асоб, абмеркавалі патрэбы сталых людзей і спосабы дапамогі, а таксама накрэслілі план дзеянняў на бліжэйшы час.

На сустрэчы прысутнічалі як пастаянныя валанцёркі, так і новыя. Першы раз прыйшла на спатканне Алена Пашко, якая даведалася аб дзейнасці групы ад выкладчыцы УЗВ Надзеі Шафрановіч.

Сабраныя падзяліліся сваім папярэднім досведам валанцёрскай дзейнасці і досведам камунікацыі са старэйшымі асобамі.

"Справа ў тым, што для мяне гэта як стыль жыцця" - прайшла сустрэча валанцёрак УЗВ

Алена Давідовіч, якая нядаўна далучылася да валанцёрак УЗВ, ўжо мела магчымасць дапамагаць старэйшым людзям, была сядзелкай. Праз сваю станоўчасць і адказнасць яна нават дапамагла падапечнаму ўстаць на ногі.

“Чым напоўнены сасуд, тое з яго і льецца. Чым больш ты аддаеш, тым больш ты атрымліваеш назад. Ад Бога, ад зямлі, ад сусвету – хто ў ва што верыць. Атрымліваеш у здароўі, ва ўвазе, у дзецях” – дзеліцца Алена.

Іншая валанцёрка Ларыса Кіркевіч на працягу некалькіх год дапамагала сваёй сталой суседцы і была побач аж да моманту адыходу. У гэтым годзе яна страціла дзвюх сваіх падапечных. Цяпер спадарыня Ларыса дапамагае Людміле Баянавай, самотнай асобе, былой слухачцы Універсітэта Залатога Веку. Прычыну, чаму яна гэта робіць, тлумачыць так:

“Справа ў тым, што для мяне гэта як стыль жыцця. Усё жыццё я дапамагала сваім родным і блізкім. У мяне мама хварэла. Тата ўвогуле рана адышоў, у яго была анкалогія. Таксама побач са мной заўсёды жылі суседзі, якія патрабавалі дапамогі. Воляй няволяй я ім яе аказвала. Апроч гэтата я раблю ўколы і да мяне звяртаюцца з усяго дома”.

Таццяна Таранка, падтрымлівае кантакт і аказвае дапамогу Марыі Сяргееўне і Раісе Цітаўне. Абедзве былі звязаны з УЗВ. На пытанне, чаму займаецца валанцёрствам адказвае так:

“Мае бацькі жылі далёка. Я мела магчымасць толькі ў водпуск прыяжджаць, і яны старыліся без мяне. Калі яны адышлі з гэтага жыцця, пустэча яшчэ доўга адчувалася ды ёсць і цяпер. Самыя разумееце, што, калі бацькі ёсць – ты дачка, а калі няма – ты сірата”.

Новая ўдзельніца групы Ларыса Сыраваткіна таксама ўжо шмат гадоў наведвае сваю знаёмую Лідзію Ільінішну. Да валанцёрак УЗВ яна далучылася, бо “лічыць патрэбным дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу”.

"Справа ў тым, што для мяне гэта як стыль жыцця" - прайшла сустрэча валанцёрак УЗВ

Размаўляючы аб форме дапамогі для сталых людзей, валанцёркі пагадзіліся, што для старэйшага пакалення самым галоўным з’яўляюцца зносіны – размова, увага, знаходжанне побач. Ларыса Сыраваткіна падзялілася прыкладам 86-гадовай мамы, якую навучыла карыстацца праграмай Skype.

Алена Пашко таксама распавяла пра маму, якая рэгулярна тэлефануе ёй і родным праз WhatsApp. “Выслухаць, пагаварыць, даведацца аб тым, як справы” – гэта важна для сталых людзей.

"Справа ў тым, што для мяне гэта як стыль жыцця" - прайшла сустрэча валанцёрак УЗВ

Менавіта такую мэта ставіць сабе валанцёрская група – быць побач з тымі, каму ковід ускладніў штодзённасць. Дапамагчы ім сваёй увагай, схадзіць у краму, на шпацыр, проста сустрэцца і дапамагчы сродкамі індывідуальнай бяспекі. 

Мы увесь час знаходзімся ў пошуку новых валанцёраў – запрашаем далучыцца да нашай групы!

Таксама Вы можаце падказаць нам, каму патрэбная дапамога! Гэта можа быць асоба з вашага дома, знаёмая вашай бабулі і дзядулі, хтосьці, пра каго Вы ненарокам даведаліся.

Тэлефануйце нам па нумары: + 375 33 634 10 41 (каардынатарка групы Каця Паўлоўская) альбо пішыце нам па адрасе uzv.hrodna@gmail.com.

Валанцёрская група УЗВ дзейнічае ў межах пілотнай праграмы “Нікога не пакінуць у адзіноце”, якая падтрымліваецца Праграмай падтрымкі Беларусі ўраду ФРГ.

Праграма скіраваная на пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання актуальнай інфармацыі, звязанай з COVID-19, а таксама на атрыманне важных для жыцця ў “новай рэальнасці” ведаў і ўменняў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне