Падзеі
Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны

Віншаванні, падарункі, цеплыя словы і слезы ад моцных пачуццяў. Неверагодныя выступленні ўдзельнікаў творчых курсаў, дыскатэка. 13 траўня студэнты гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку сустрэліся на выпускной вечарыне, прысвечанай заканчэнню чарговага акадэмічнага года.

Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны

Вечарыну пад фанфары распачалі вядучыя імпрэзы – сябры Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч і Уладзімір Рунге.

Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Па традыцыі выпускная вечарына распачынаецца са студэнцкага гімна “Гаўдэамус”!

“Нібыта абрус патаемны,

Раскрыўся нам “век залаты”,

Тут курсаў і клубаў прыемных,

На многія хопіць гады”.

Пад такі верш студэнта УЗВ Івана Будніка Ларыса Кіркевіч запрасіла на сцэну заснавальнікаў УЗВ – Лану і Вітаўта Руднікаў.

Пасля віншаванняў і словаў удзячнасці, кіраўнікі праграмы правялі для студэнтаў невялічкую віктарыну, у час якой трэба было адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй і цікавымі фактамі пра УЗВ.

Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Кожны правільны адказ ўзнагароджваўся цукеркай (іх найбольш назбірала Ларыса Кіркевіч), а тыя, хто назбіраў найбольш цукерак – атрымалі прыгожыя падарункі з сувенірнага фонду, назапашанага майстрыхамі УЗВ.
Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Пасля Лана і Вітаўт прапанавалі прысутным напісаць свае пажаданні для УЗВ.
Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Далей надыйшла самая ўрачыстая частка вечарыны: былі зачытаныя прозвішчы і імёны выпускнікоў, якія атрымаюць у гэтым акадэмічным годзе пасведчанні, а сябры Рады ўручылі ўсім актыўным студэнтам падзякі за актыўны ўдзел у жыцці УЗВ-12.

Традыцыйна ў час выпускной сустрэчы былі названыя імёны студэнтаў, якія атрымалі Сертыфікаты ганаровых слухачоў УЗВ за вялікі ўнёсак у развіццё праграмы.

Сёлета такія пачэсныя званні атрымалі Таццяна Халянкова і Таццяна Таранка.

Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Таксама падзякі і падарункі атрымалі выкладчыкі, Рада і сябры каманды УЗВ.
Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Завяршылі афіцыйную частку тосты!

“Зямля дабра: якую краску,

Або травінку не сарві,

Кладзі да сэрца, міла, з ласкай,

І здаравей далей жыві.

З такой любоўю, усе студэнты,

Глядзяць на дзіўны Боскі свет,

І ўжо знікаюць з душаў хмары,

І сонца ім смяецца ў след”.

Радкамі гэтага верша вядоўцы адкрылі творчую частку выпускной вечарыны.

Распачаў яе хор “УЗВышша” з песняй “Куточак зямлі” пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай.

“Бывае, смутак душу агартае,

Тады на Будзённага ідзём,

І смутак наш, нібы туман, знікае,

Бо тут, з мастацтвам гутарку вядзём.

Сустрэчам нашым, мы заўсёды рады,

Жыве тут талент, вабіць прыгажосць.

Свае гады мы на парозе пакідаем – вяртаецца, віруе маладосць”.

А такімі радкамі вядоўцы запрасілі на сцэну таленавітых студэнтак курса “Дзіва Лаціна” (кіраўнікі Людміла Тарасенка і Андрэй Мішусцін) з танцам “Сіртакі”.

Здаецца, чым жа яшчэ можна ўразіць пасля такіх танцаў?

Гэта атрымалася ў самых смелых навучэнак клуба “Стыльная Я”, якія пад кіраўніцтвам Алены Бяляевай  падрыхтавалі яркае выпускное дэфіле!

І зноў на сцэну выйшлі танцоркі “Дзіва Лаціна” з танцам “Самба”!

Выступіла на выпускной вечарыне і Лілія Вільчэўская з вершам Віславы Шымборскай “Як я себе адчуваю?”. Гэты верш спадарыня Лілія сама пераклала з польскай на расейскую мову.

Затым хор “УЗВышша” выканаў неверагодна чуллівы раманс “Белой акации грозди душистые”.

З танцам усіх танцаў – танга – вечарыну прайцягнулі зоркі курса “Дзіва Лаціна”!

Танцы змяніў хор “УЗВышша” з папуры эстрадных песень. Паспрабуйце не падпяваць ім!

Сюрпрызам і сапраўднай вішанкай на торце стала мініацюра ад тэатральнай студыі УЗВ “Далоў стэрэатыпы”!

Скончылася вечарына развітальнай песняй і дыскатэкай!

Ва “Універсітэце Залатога Веку”-12 прайшоў выпускны
Больш фота па спасылцы.

Цяпер у студэнтаў “Універсітэта Залатога Веку” пачынаюцца канікулы, якія будуць доўжыцца да канца лета. Новы набор студэнтаў папярэдне запланаваны на верасень бягучага года. Пакуль жа слухачы УЗВ могуць наведваць заняткі “Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку“.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г.
Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
З 2015 года да арганізатараў далучылася прыватная установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне