Архіўны курс


Польская мова для атрымання Карты паляка

Атрымалася запісацца на сумоўе ў консульства? А што далей? Запрашаем да нас на курс актуальнай польскай мовы, які дапаможа вам падрыхтавацца да сумоўя для атрымання Карты паляка ў Гародні! Мы прапануем групавое навучанне для падрыхтоўкі да сумоўя ў консульстве.

Дата правядзення

Недаступна

Працягласць

2 месяцы

Колькасць заняткаў

2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны. (панядзелак, аўторак 19.00 — 20.30)

Месца правядзення

вул. Ціміразева, 10/1 — 31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Колькасць студэнтаў

да 9 чалавек у групе

Кошт навучання

168 руб.

Даецца сэртыфікат?

Так

Наш курс разлічаны на тых, хто ўжо мае базавыя веды польскай мовы. На курсе вы атрымаеце магчымасць:

палепшыць разуменне / ўспрыманне вуснай прамовы;
павялічыць слоўнікавы запас польскай мовы;
паставіць правільнае вымаўленне;
абмеркаваць найбольш часта сустракаюцца на сумоўі пытанні пра Польшчу: пра польскія традыцыі, гісторыю, геаграфію, культуру.

Кожны занятак прысвечаны пэўнай тэматыцы, неабходнай для паспяховага сумоўя ў консульстве. Прадугледжваюцца пастаянныя практычныя хатнія заданні.

Праграма курса:

Складзем сваю «візітную картку» (самапрэзентацыя).
Абмяркуем найбольш часта сустракаемыя пытанні на сумоўі пра Польшчу, польскія традыцыі, гісторы, геаграфію, культуру.
Падцягнем вымаўленне і тэмп гаворкі.

Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы. Ці тэлефануйце +375 33 634 10 41

Выкладчык - Ірына Чарняк

Свабодна валодае польскай мовай і шырокімі ведамі ў галіне гісторыі, культуры і мастацтва Польшчы. Мае вопыт навучання польскай мове як замежнай людзям рознага ўзросту. Неаднаразова ўдзельнічала ў метадычных канферэнцыях і практыках ў Польшчы. З 2002 г. — выкладчык польскай мовы ў Грамадскім ліцэі ім. Элізы Ажэшкі пры Грамадскім аб’яднанні «Польска Матеж Школьна» г. Гродна. З 2014 заснавальнік і рэдактар ​​інтэрнэт старонкі для настаўнікаў польскай мовы, вучняў і студэнтаў з назвай Pomysł na polski (www.jpolski.by). На дадзены момант працуе выкладчыкам польскай мовы ў Грамадскім ліцэі ім. Элізы Ажэшка г. Гродна.
Адукацыя: 1997 Універсітэт Мікалая Каперніка г. Торунь, Польшча / Факультэт «паланістыкі»; Спецыяльнасць: «Польская мова і літаратура»; Кваліфікацыя: «Выкладчык»; Ступень «Магістр».
2006 Варшаўскі універсітэт г. Варшава / Факультэт «Польская філалогія»; Спецыяльнасць: «мовазнаўства»; Вучоная ступень «доктар».

Падзеі

  • Стартует первый бесплатный образовательный курс Школы NGOBY “Эффективное планирование деятельности инициатив”

    Образовательный курс «Эффективное планирование деятельности общественных инициатив и организаций» подготовлен для представителей различных инициатив и организаций гражданского общества, которые хотят профессионально заниматься развитием своих структур. Этот курс открывает серию образовательных курсов, которая реализуется в рамках большой программы “ШКОЛА NGOBY” ВЫПУСКНИКИ И ВЫПУСКНИЦЫ КУРСА...

  • Вы в курсе… новые практики Школы современной журналистики в Гродно

    В этом году в рамках ШСЖ-22 прошли два отдельные курса: в самом начале занятий – узнали о журналистике решений. И вот уже почти на выпуске организовали авторский курс по сторителлингу от Ирины Новик. Кажется, у наших студентов уже серьезные темы...

  • HrodnaIdeaLab: робім жыццё свайго горада лепшым

    Папулярызацыя гісторыі свайго горада, дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, наладжванне дыялога паміж пакаленнямі, творчыя ініцыятывы – гэта далёка не поўны спіс ініцыятываў, заяўленых на ўдзел у HrodnaIdeaLab. Гэта эксперыментальная праграма, накіраваная на пошук і падтрымку мясцовых ініцыятыў,...

  • Адсвяткавалі 11-ты Дзень народзінаў УЗВ!

    Урачыстая імпрэза адбылася 29 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 2010 годзе студэнты сабраліся на першыя заняткі гарадзенскага Універсітэту Залатога Веку.

  • Про личные границы, массаж лица, “ясный язык” и не только. У волонтёрской группы прошла полезная встреча

    “Какие ваши опекуемые?” – с такого вопроса началась встреча волонтёров УЗВ с Алёной Гадаловой и Людмилой Переверзевой. Обе являются специалистками в области работы со старшим поколением. Алёна является инструктором по ротационной гимнастике, специалисткой по адаптивной физической реабилитации людей с ограниченными возможностями,...

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне