Падзеі

Запрашаем на РэтраСераду ў стылі 40-50-х гадоў

04 сакавіка 2016

9 сакавіка чакаем усіх ахвотных на другой рэтра-вечарыне. У праграме будуць не толькі танцы, але конкурсы і майстар-класы.

Віншуем выпускнікоў курса “Вязанне кручком і спіцамі

25 лютага 2016

24 лютага завяршыўся курс "Вязанне кручком і спіцамі" з вядучай Тамарай Герасіменка. Наступны курс пачнецца ўжо 3-ага сакавіка. Спяшайцеся запісацца!

Запрашаем на бясплатны трэнінг “Сацыяльны ролік за 3 дні”

11 лютага 2016

Удзельнікі курса пазнаёмяцца з тэхналогіяй стварэння відэа, напішуць камандны сцэнар, навучацца працаваць з камерай і святлом, даведаюцца, як мантаваць відэа.

Працягваецца дзейнасць англамоўнага фотаклуба

22 студзеня 2016

Наступная сустрэча - 28 студзеня. Прыходзьце і вучыцеся рабіць здымкі па-ангельску! Удзел у клубе бясплатны.

Працягваецца набор на курс “Фота для пачаткоўцаў”

15 студзеня 2016

Жадаеце навучыцца здымаць і апрацоўваць фота без наведвання працяглых фотакурсаў? Хочаце зразумець, для чаго патрэбныя розныя «незразумелыя кнопачкі» і як іх можна выкарыстоўваць пры фотаздымцы?

Канцэпцыя “Гораду, прыязнага да сталых людзей”, была прадстаўленая кіраўніцтву Гродна

11 снежня 2015

Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму прыняў прадстаўнікоў праграмы УЗВ

Гродзенцы вучацца захоўваць пазваночнік здаровым

10 снежня 2015

У Студыі праводзяцца заняткі курса "Школа здаровага пазваночніка". Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да групы!

Пачаліся заняткі курса “Вязанне кручком і спіцамі”

09 снежня 2015

На гэтым тыдні стартаваў курс «Вязанне кручком і спіцамі». За 3 месяцы слухачкі навучацца ствараць прыгожыя дызайнерскія рэчы сваімі рукамі.

Вольны кірмаш у Гродне

18 лістапада 2015

Прыносьце рэчы, якія вам не патрэбныя, але якія маглі б прыдацца іншым людзям (вопратка, кнігі, цацкі, упрыгожванні і г.д.). Рэчы можна будзе абмяняць, прадаць ці падарыць падчас кірмаша.

Курс па Фота для пачаткоўцаў у самым разгары

10 лістапада 2015

Курс працягнецца да пачатку снежня. За гэты час слухачы навучацца фатаграфаваць людзей на вуліцы, здымаць партрэт, пейзаж, вяселле, рабіць дзіцячыя фатаграфіі і шмат чаго іншага.

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне