Як разумець і пісаць гісторыю? Таямніцы гістарычнай нарацыі - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Як разумець і пісаць гісторыю? Таямніцы гістарычнай нарацыі

Запрашаем усіх ахвотных на курс «Як разумець і пісаць гісторыю? Таямніцы гістарычнай нарацыі».

Як распавесці гісторыю цікава і аб’ектыўна? Чым з’яўляецца гісторыя? Што такое гістарычная свядомасць? Гістарыяграфія — літаратура і мастацтва ці сухая, нятворчая навука? Як гісторыкі пераконваюць?

На гэтыя і іншыя пытанні вам адкажа Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Вядомы як археолаг і гісторык сярэднявечча Беларусі і суседніх рэгіёнаў. Аўтар каля 200 навуковых і навукова-папулярных тэкстаў. Шматгадовы супрацоўнік Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча). Сябра Еўрапейскай Асацыяцыі Археолагаў. З 1986 года праводзіў археалагічныя даследаванні на Браслаўшчыне, Расоншчыне, Полаччыне, у Гродна і Ваўкавыску, а таксама ўдзельнічаў у міжнародных экспедыцыях на тэрыторыі Польшчы.

tumblr_inline_nt88odGZeW1tnqzdv_500

Сёння яго найбольш цікавяць тэарэтычныя, метадалагічныя, крыніцазнаўчыя і нарацыйныя праблемы канструявання беларускай гісторыі, асабліва ранніх перыядаў і на рэгіянальным узроўне — у прыватнасці Гарадзеншчына.

Праграма курса  складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і знаёмства з тэкстамі:

1. Чым з’яўляецца гісторыя? Змест гісторыі. Ці мінулае адзінае і ці мае кшталт?

2. Што такое гістарычная свядомасць?

3. Гістарычная культура. Аб месцы гісторыі ў жыцці.

4. Гістарычная памяць і гістарычныя прэтэнзіі. Крызіс, траўма, ідэнтычнасць.

5. Адказнасць за гісторыю, крытычныя меркаванні аб этычным вымярэнні гісторыі. Аб праўдзе, ідэялогіі і аб’ектыўнасці.

6. Гістарычныя крыніцы не з’яўляюцца люстэркам, у якім адлюстроўваецца мінулае. Розныя віды крыніцаў і спосабы іх інтэрпрэтацыі.

7. Ці гістарыяграфія з’яўляецца літаратурай і мастацтвам? Логіка, граматыка, тэорыя і метафара ў канструяванні гістарычнай нарацыі.

8. Па-закрынічныя веды або тыранія улады дэфініцый і ціск стандартаў і стэрэатыпаў.

9. Як гісторыкі пераконваюць? Аргументацыя, высвятленне, рыторыка.

10. Нарэшце выпакутаваны тэкст. Розныя кнігі гісторыкаў: манаграфіі, сінтэзы, гісторыя нацыянальная, гісторыя рэгіянальная.

11. Гістарычны міф і гістарыяграфічны міф.

Працягласць курса — 3 месяцы.

Перыядычнасць заняткаў — 1 раз на тыдзень.

Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.

Кошт курса: 60 руб.

Як аплаціць? На банкаўскі рахунак установы Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:

Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”: Р/р 3015004139004 в ОАО Банк БелВЭБ г.Мінск, код 226, УНП 591018095 (прызначэнне плацяжу — аплата за курс без НДС).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Калі: Пачатак заняткаў па меры фармавання групы. Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1-31 (бізнэс-цэнтр “Аўгустоўскі”).

Як запісацца: Запісацца на курс можна, запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Маеце пытанні? З задавальненнем адкажам! Тэлефануйце +375 33 634 10 41


Карысныя прапановы

Курс па фізіягноміке «Чытаючы абліччы»

На нашых занятках Вы даведаецеся, што хаваецца за мімікай суразмоўцы, якія сігналы падае вам яго цела, як па твары даведацца характар ​​чалавека, як навучыцца распазнаваць хто хлусіць, а хто маніпулюе.

Курс «Пра сябе ў метафарычных картах»

Удзельнікі навучацца выкарыстоўваць бяспечныя, эфектыўныя і ў той жа час творчыя інструменты доступу да несвядомага чалавека, пошуку адказаў на пытанні, рэсурсаў і дапамогі сабе. У ходзе праграмы на кожным занятку ўдзельнікам будуць прадстаўлены тэхнікі працы з метафарычным картамі, рэлаксацыі і медытацыі.

Курс пазнавальных лекцый «Эмоцыі, пачуцці і ўзаемаадносіны»

У ходзе лекцый слухачам будзе прапанаваны тэарэтычны і дыягнастычны матэрыял, практычныя заданні і практыкаванні, тэхнікі рэлаксацыі і медытацыі. Удзельнікі спазнаюць прыроду эмоцый і пачуццяў, ацэняць свой узровень эмацыйнага інтэлекту і ўсведамляюць значнасць эмоцый у адносінах з блізкімі людзьмі. Навучацца кіраваць сваім настроем. Асвояць тэхнікі эмацыйнага аднаўлення.