Водгукі
Яна Гульцяева, PRodvizhenie

Minsk Improvisers Orchestra ад імя ўсёй каманды і ў прыватнасці ад імя чалавека, адказнага ў МІО за сувязі з грамадскасцю (з improvisation lovers і не толькі), хацелі б шчыра падзякаваць арганізатарам праекта PRodvizhenie-2019 за магчымасць удзельнічаць у Школе PR і медыякампетэнцый (Магілёў, Цэнтр Кола, верасень) і ў Беларуска-нямецкім Форуме НГА “PRodvizhenie-2019” (Мінск, снежань). Тое, што змаглі ўзяць – вялікі скарб. І справа нават не столькі ў новых карысных ведах, але перадусім у атмасферы, у настроі, у людзях – у адкрыцці для сябе новых людзей. У магчымасці пазнаёміць новых людзей з нашай ініцыятывай. Імправізацыя яднае людзей. Імправізацыя вучыць знаходзіць патрэбныя, трапныя словы. Імправізацыя вучыць шчырасці, ці дапамагае да яе вярнуцца. Радасна, што ў арганізатараў і ўдзельнікаў PRodvizhenie такія ж каштоўнасці і мэты.

Калі з’явіцца ў вас нейкая грамадзянская некамерцыйная ініцыятыва – смела падавайцеся на Школу PRodvizhenie: навучаць “PR-ыць слаба-PR-нае”, пакажуць, як гэта робяць у іншых краінах, абагрэюць любоўю і ўвагай, накормяць, яшчэ і патанчаць з вамі – цэлая прыгода, а не школа.

Дзякуй і поспехаў усім праектам-удзельнікам. І памятайце, што MIO існуе і гатовы гучаць разам з вамі, раптам будзе ў вас такая ідэя, не губляем сувязі!

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне