Водгукі
Нина Бортник, клуб беларуского языка (УЗВ)

Я прыйшла на гэтыя заняткі, каб лепш пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў, быць разам з усімі, хто цікавіцца беларускай мовай, спазнаць тое, што не ведала, альбо прапусціла ў маладосці.

Выкладчыца, Вікторыя, вельмі добрая і прыгожа распавядае аб нашых пісьменніках, шмат дае матэрыялаў і на відэа, і з сабою ў выглядзе раздатачнага матэрыялу. Занятак пралятае нібыта імгненне і не хочацца развітвацца.

Таксама мы ўжо наведалі музей М. Багдановіча разам з выкладчыцай, дзе нам вельмі добра распавялі пра сям’ю, звычаі і традыцыі Багдановічаў. За гэта я вельмі ўдзячна выкладчыцы.

За час заняткаў мы даведаліся пра спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы, марфалагічныя асаблівасці, практыку мовы, пра традыцыі нашых продкаў (Дзяды) і звязаныя з гэтым памінальныя звычаі, памінальныя стравы і напоі. Разгледзелі творчасць А. Міцкевіча (Дзяды), Я. Янішчыц, М. Багдановіча.

Мне падабаецца ўсё, што нам прапануе выкладчыца і далей буду ўдзячна ўсяму таму, што яна для нас падрыхтуе.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне