Універсітэт Залатога Веку - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Універсітэт Залатога Веку

Павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю — такую мэту мае праграма «Універсітэт Залатога Веку» (УЗВ), якая працуе ў Гродна з вясны 2010.

Універсітэт Залатога Веку

За гэты час удзел у ёй узялі каля 800 сталых жыхароў Гродна.

Элементамі праграмы УЗВ з’яўляюцца агульныя тэматычныя сустрэчы, якія праходзяць 2 разы на месяц, праца секцый і клубаў па інтарэсах (у 2014-2015 гг. працавала каля 30 секцый і клубаў), «Школа добрых справаў», у межах якой сталыя людзі распрацоўваюць і рэалізуюць дабрачынныя акцыі на карысць грамадства, інтэграцыйныя мерапрыемствы (вечарыны, вандроўкі і г.д.).

Прынцыпы дзейнасці «Універсітэта Залатога Веку» ў Гродне:

  • Актыўнасць
  • Пазітыўнасць
  • Самадапамога
  • Палітычная і рэлігійная нейтральнасць

«Універсітэт Залатога Веку» згадваецца ў якасці адной з лепшых практык працы са сталымі людзьмі ў Нацыянальнай справаздачы (2011 г.) аб выкананні нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану па пытаннях старэння насельніцтва.

У 2014 г. УЗВ быў прызнаны лепшай у Беларусі праграмай у сферы нефармальнай адукацыі па выніках экспертнай ацэнкі і народнага галасавання.

Ініцыятарамі стварэння «Універсітэта Залатога Веку» ў Гродне былі сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар». З 2015 г. праграма рэалізуецца ў партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

У 2017 — 2018 годзе ва «Універсітэце Залатога Веку» функцыянуе каля 50 курсаў і клубаў.

Падрабязную інфармацыю аб «Універсітэце Залатога Веку» чытайце на сайце праграмы uzv.by.


Карысныя прапановы

Асновы медыцынскіх ведаў неадкладная дапамога

Майстар-клас праводзіцца ў рамках праграмы Гарадзенскія Майстэрні Ведаў.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: з новымі ўменнямі ў Новы Год

Чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбудуцца 21 студзеня. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 12 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі. «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» —  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні. Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны. Папярэдні запіс на ўдзел у занятках па […]

Школа сучаснай журналістыкі: “пракачай” свае уменні

Рыхтаваць навіны і інтэрв’ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, атрымаць практыку працы ў рэдакцыі, падрыхтавацца да паступлення на журфак — запішыся ў Школу журналістыкі і знайдзі сваё месца ў свеце сучасных медыя.