Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы Предложить курс


Tandem Evenings in Hrodna

iH9KR-LcKWQTandem Evenings in Hrodna — гэта магчымасць пагутарыць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным вопытам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna — некамерцыйныя. Яны сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

DSCF0306

 

 

 

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna — адкрытыя.
Яны прызначаныя для тых, хто добра гаворыць на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Тое, на якой мове размаўляюць ўдзельнікі сустрэч, залежыць ад іх саміх — ад іх жаданняў, ведаў, а таксама запрошаных гасцей. Праект накіраваны на жыхароў Гродна рознага ўзросту і ўзроўню моўных ведаў.

 

irFmGtOB3VUПраект пачаўся ў траўні 2015 года. Сустрэчы праходзяць штотыдзень. Ідэя сустрэч паўсталі з патрэбы жыхароў Гродна развіваць сваё моўныя веды праз нефармальныя метады, на адкрытых і даступных усім сустрэчах. Ідэя такога тыпу сустрэч папулярная ва ўсім свеце, у Беларусь яна прыйшла ўпершыню менавіта ў Гродна.

Калі: кожная серада, 18.30

Дзе: Будзёнага 48а-86

Далучайся да нас таксама ў сацсетках:

vk.com/tandemeveningsinhrodna

www.facebook.com/tandemeveningsinhrodna