Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы Предложить курс


Студыя карысных кампетэнцый: падсумоўваем вынікі 2018-га

Напярэдадні Новага года прыгадваем самыя адметныя падзеі, якія адбыліся ў жыцці нашай арганізацыі ў 2018 годзе.

Студзень

Гарадзенскія Майстэрні ведаў: з новымі ўменнямі — у Новы год!

Праграму адукацыйна-асветніцкіх імпрэзаў Студыі ў 2018 г. распачалі Майстэрні ведаў.

Дзяліліся досведам працы «Універсітэту Залатога Веку» са стажорамі

З 22 да 25 студзеня ў арганізацыі гасцявалі стажоры з Мінска і Магілёва, якія вывучалі, як працуе гарадзенскі «Універсітэт Залатога Веку«.

Выпусцілі трэці набор Школы медыяменеджмента

З верасня 2017 г. да сярэдзіны студзеня 2018 г. 16 менеджэраў з розных медыяпраектаў знаёміліся з сакрэтамі стратэгічнага кіравання, стварэння і прасоўвання кантэнту, манетызацыі, працы ў камандзе.

У час выпускной сустрэчы, якая адбылася ў Мінску, удзельнікі Школы прадставілі свае вучэбныя праекты і атрымалі заслужаныя сертыфікаты.

Люты

Адбыўся выпуск удзельніц курса «Акварэльны скетчынг для пачаткоўцаў»

На працягу 3 месяцаў удзельніцы курса вывучалі асновы акварэльнай тэхнікі і яе эфекты, даведаліся пра кампазіцыю і перспектывы, сакрэты пейзажу, нацюрморту і іншых відаў ілюстрацый.

Пачаліся заняткі трэцяга набору Школы медыяменеджмента

Заяўкі на ўдзел у гэтым наборы Школы падалі больш за 90 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. 

Трэнінгі  Школы праходзілі ў Магілёве, Гродне і Мінску.

«Грамадзянскі ўдзел у адным кадры»

Хто такі грамадзянін? Якія рысы адрозніваюць грамадзяніна? Ці ёсць розніца ў адказах на гэтыя пытанні ў жыхароў Беларусі, Грузіі, Арменіі, Расіі?

«Студыя карысных кампетэнцый» разам з іншымі партнёрамі па Сетцы грамадзянскай адукацыі ва Усходняй Еўропе (EENCE) брала ўдзел у стварэнні відэароліка на гэтую тэму.

Сакавік

Пачала працу Акадэмія рэгіянальнага развіцця

Гэта праграма была адрасаваная тым, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.

Вясной-летам 2018 г. у межах гэтай праграмы, рэалізаванай разам з ГА «Цэнтр «Трэці сектар«, адбыўся трэнінг для трэнераў, выпускнікі якога затым праводзілі Акадэмію Першых (курс для лідэраў і менеджэраў праектаў рэгіянальных арганізацый), Акадэмію адукатараў і МедыяАкадэмію.

Красавік

 Урачыста скончылі дзявяты сезон “Універсітэта Залатога Веку”

Выпускнікамі чарговага навучальнага года УЗВ сталі больш за 150 студэнтаў, якія мелі магчымасць наведваць каля 50 розных курсаў і клубаў.

Травень

Адбыўся выпуск слухачоў Школы сучаснай журналістыкі

На працягу 4 месяцаў удзельнікі Школы знаёміліся з асновамі сучаснай журналістыкі: вучыліся пісаць артыкулы, рабіць інтэр’ю, здымаць фота і віда, ствараць інфаграфіку.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Імпрэза сабрала больш за 150 удзельнікаў і экспертаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама гасцей з Аўстрыі, Латвіі, Расіі і Украіны.


Асноўнай мэтай Форума было абмеркаванне шляхоў развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей.

Чэрвень

Прадставілі сервіс «Блізкія»

На працягу некалькіх месяцаў прадстаўніцы Студыі бралі ўдзел у Школе сацыяльнага прадпрыймальніцтва Biz4all-2, дзе распрацоўвалі ідэю стварэння сервісу дадатковага заробку для сталых людзей «Блізкія».

Канцэпцыя сервіса была таксама прадстаўленая ў фінале нацыянальнага конкурса прадпрыймальніцкіх ідэй.

Выпусцілі трэці набор Школы медыяменеджмента

Адбыўся трэці выпуск Школы медыяменеджмента

Выпускнікамі Школы сталі рэдактары і іншыя медыяменеджэры выданняў і арганізацый з Браслава, Брэста, Гродна, Магілёва і Мінска.

Ліпень

Адбыўся медыя-інтэнсіў «Пішы, рэдагуй, плануй, будзь цікавым!»

Удзельнікі імпрэзы вучыліся быць рэдактарамі і складаць простыя, але цікавыя і зразумелыя тэксты, разбіралі структура артыкула, вучыліся складаць загалоўкі для сваіх матэрыялаў.

Жнівень

Практыкум «Як папярэдзіць выгаранне на працы»

Удзельнікі трэнінга разам з псіхатэрапеўткай Эльвірай Хмяльніцкай разбіраліся з тым, як папярэдзіць эмацыйнае выгаранне, паводзіць сябе з «таксічнымі» людзьмі, развіваць псіхалагічную ўстойлівасць перад стрэсамі.

Распачалі кампанію па зборы ахвяраванняў на працу «Універсітэту Залатога Веку»

На вэб-пляцоўцы Талака стварана спецыяльная старонка, праз якую лёгка можна падтрымаць у любым памеры дзейнасць у межах праграмы УЗВ.

 

Атрыманыя ахвяраванні ідуць на частковую кампенсацыю выдаткаў на арэнду памяшканняш, аплату камунальных паслуг, набыццё матэрыялаў для заняткаў.

Верасень

Пачаліся заняткі чацьвёртага набору Школы медыяменеджменту

Трэнінгі гэтага набору праходзілі ў Віцебску, Гродне і Брэсце.

У склад трэнерскай каманды Школы ўваходзяць вядомыя медыяэксперты з Беларусі (Андрэй Аляксандраў, Галіна Малішэўская, Юлія Слуцкая, Сяргей Сахараў, Зміцер Ягораў) і Славакіі (Таццяна Рэпкава).

Правялі рэгіянальную канферэнцыю «Кастрычніцкага эканамічнага форума»

Канферэнцыя «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення роста да развіцця канкурэнтаздольнасці», адбылася ў Гродне 9 верасня.

Яе ўдзельнікі абмеркавалі стан эканомікі краіны і рэгіёна, а таксама перспектывы яе развіцця ў блізкай будучыні.

Школа PR і медыякампетэнцый: адбыўся першы выпуск

Прадстаўнікі 22 арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны сталі выпускнікамі першага набора Школы, якая працавала 21-23 верасня ў Гродне.

Кастрычнік

Распачаўся юбілейны дзясяты акадэмічны год працы «Універсітэту Залатога Веку»

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці праграмы ў гарадскім Доме культуры ўзялі больш за 200 чалавек.

Школа PR і медыякампетэнцый выпусціла другі набор

Ствараць планы працы з грамадскасцю, умела карыстацца сацыяльнымі сеткамі і рознымі інструмантамі візуалізацыі, пісаць для медыя вучыліся ўдзельнікі другога набора Школы, якая праходзіла 12-14 кастрычніка пад Брэстам.

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі 25 арганізацый з 12 розных гарадоў краіны.

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Удзел у Форуме ўзялі больш за 100 чалавек з Беларусі і іншых краіны.

Новыя трэнды ў журналістыцы, выклікі для медыяменеджэраў, роля ІТ у развіцці медыясферы, прававая прастора для свабоды СМІ – гэтыя пытанні былі ў фокусе ўвагі экспертаў і ўдзельнікаў імпрэзы.

Лістапад

У Гродне працавала Школа плюралізма

На працягу пяці дзён удзельнікі Школы вучыліся планаваць, праводзіць і ацэньваць адукацыйныя мерапрыемствы для розных мэтавых груп.

Удзел у трэнінгу бралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і адукатары з Гродна, Мінска, Магілёва, Віцебска, Пінска.

Сталі ініцыятарамі стварэння каліцыі «За годнае даўгалецце»

Арганізацыйная сустрэча па стварэнні кааліцыі прайшла 14 лістапада ў Мінску.

Першым крокам кааліцыі стала сумесная распрацоўка прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Дваццаты па ліку набор Школы журналістыкі распачаў сваю працу

Удзел у працы «Школы сучаснай журналістыкі» бяруць сёлета больш за 20 чалавек самага рознага ўзросту.

Першыя заняткі «Школы маладога журналіста» адбыліся ў Гродне вясной 1997 г.

Выпускнікамі Школы з’яўляюцца ўжо больш за 400 чалавек, якія працуюць зараз у Гродне, Мінску, Варшаве, Кіяве ды многіх іншых гарадах краіны і свету.

Выступілі ў фінале Sap UP 2018

У фінале міжнароднага конкурса сацыяльных стартапаў Студыя прадставіла сервіс дадатковага заробку для сталых людзей «Блізкія».

Снежань

PRodvizhenie-2018: у Брэсце адбыўся Форум рэгіянальных ініцыятыў

Удзел у мерапрыемстве, якое праходзіла 7-8 снежня, бралі каля 70 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Германіі.

Прадставілі вынікі даследавання сталых жыхароў Гродна ў галіне грамадзянскай адукацыі

Удзел у Круглым стале, на якім прэзентаваліся вынікі даследавання, бралі больш за 40 прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацый з Гродна, Мінска і Кобрына.

Шчыра дзякуем усім нашым партнёрам і ахвярадаўцам, удзельнікам нашых мерапрыемстваў за тое, што былі ў 2018 годзе разам з намі, што дапамагалі зрабіць гэты свет хоць крыху лепшым!

Да сустрэчы ў 2019 годзе!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Полезные предложения

Школа медиаграмотности Media IQ в Гродно: Press Club Belarus объявляет набор для старшеклассников

Хочешь научиться создавать крутой контент для блога? А уметь стримить и снимать видео для Youtube? Хочешь отличать фейковую новость от настоящей? Приходи в Школу медиаграмотности Медиа IQ.

Приглашаем вас на бесплатный курс «Общение в творчестве»!

Многие люди считают роскошью создавать что-то своими руками, хотя в глубине души этого очень хотят. Данный курс предлагает в непринужденной обстановке порисовать и создать красивое изделие, ощутить естественность и простоту процесса. Попробуйте новые техники! Готовые композиции можно подарить, либо украсить ими комнату.

«Университет Золотого Века» приглашает студентов для обучения во втором семестре

Если вам уже исполнилось 55 лет, если вы хотите оказаться в водовороте студенческой и общественной жизни с новыми знакомствами и впечатлениями, интересными событиями и ощущением своей востребованности, если вы хотите развиваться, путешествовать, изучать иностранные языки и чувствовать себя здоровым — приглашаем в «Университет Золотого Века».