Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы Предложить курс


Нам тры гады! Усіх са святамі!

Дарагія нашы сябры, калегі, партнёры!

Сёння нам спаўняецца 3 гады.

Азіраючыся назад, мы ўзгадваем тыя падзеі, якія адбыліся дзякуючы нашай камандзе, нашым партнёрам і сябрам.

За 3 гады нашай установай і ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі былі рэалізаваныя:

— 101 курс

— 19 майстар-класаў: «Адукацыйны калейдаскоп», «Метафарычныя карты», «PRES альбо як навучыцца аргументавана адстойваць сваю пазіцыю», «Стварэнне інтэрактыўнай візіткі» і інш.

— 21 трэнінг: “Сувязі з грамадскасцю”, “Кар’ерны драйв”, “Як пачаць уласны бізнэс”, “Танга-тэрапія”, “Жаночая самаабарона “Wen-Do” і інш.

— 11 праектаў і праграм: «Школа медыяменеджмента», «Гарадзенскія майстэрні ведаў », «Tandem Evenings in Hrodna», «Універсітэт Залатога Веку », «ЭкаСтудыя», «РетроСреда», «Cinema-студыя», «Мабільны ўніверсітэт», “Развіццё крытычнага мыслення” і інш.

— 2 Круглыя сталы ў межах кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей”.

— міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па павышэнні якасці жыцця сталых людзей.

Мы занялі 2 месца ў медыяхакатоне IdeaLab з канцэпцыяй стварэння мультымедыйнага сервіса «Горад, прыязны да сталых людзей”.

Мы маем:

— больш за 90 выкладчыкаў;

— 1200 кліентаў;

— партнёрскія сувязі з 19 арганізацыямі (у тым ліку з 6 замежнымі і міжнароднымі);

— больш за 200 публікацый на нашым сайце, групы ў сацыяльных сетках (https://www.facebook.com/edustudio.hrodna/ https://vk.com/edustudio);

— 2 рассылкі: 55+News , Полезные предложения от «Студии полезных компетенций»;

— і шмат планаў!

Дзякуем вам за супрацоўніцтва, падрымку, рэалізаваныя і запланаванныя дзеянні на карысць тых супольнасцей, дзе мы жывем і працуем!

Шчыра віншуем усіх з надыходзячымі святамі і жадаем цяпла і святла ў вашых дамах, моцнага здароўя, рэалізаваных мараў!

Дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе!

З павагай,
каманда ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *