Школа сучаснай журналістыкі - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Школа сучаснай журналістыкі

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачне працаваць у Гродне з восені.

Сучасны журналіст павінен быць універсальным салдатам, здольным не толькі якасна і цікава пісаць, але і здымаць, рабіць свае матэрыялы візуальна прывабнымі.

Фото_шмж

Авалодаць у кароткія тэрміны асновамі журналістыкі з дапамогай прафесіяналаў прапануе «Студыя карысных кампетэнцый».

Наша Школа будзе працаваць з восені 2017 г.

Заняткі ў Школе будуць праходзіць як па вечарах (1-2 разы на тыдзень па 2 гадзіны), так і ў фармаце трэнінгаў выхаднога дня (па 6 гадзін у суботы або нядзелі).

Заняткі будуць праводзіць толькі практыкуючыя журналісты з вялікім досведам працы ў мясцовых і нацыянальных сродках масавай інфармацыі. Слухачы Школы атрымаюць магчымасць публікавацца ў інтэрнэт-выданнях Гродна.

Агульная працягласць курсу — 84 гадзіны (3 месяцы).

Кошт курса:

120 руб. за ўвесь курс. Слухачы, якія  выконваюць штотыднёвыя хатнія заданні, атрымліваюць зніжку 30 %.

Як аплачваць:
На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:
Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»
Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Як запісацца:
Запоўніць  электронную форму заяўкі або напісаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Ёсць пытанні?
Будзем рады адказаць!
Тэлефануйце +375 33634 10 41


Карысныя прапановы

Асновы медыцынскіх ведаў неадкладная дапамога

Майстар-клас праводзіцца ў рамках праграмы Гарадзенскія Майстэрні Ведаў.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: з новымі ўменнямі ў Новы Год

Чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбудуцца 21 студзеня. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 12 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі. «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» —  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні. Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны. Папярэдні запіс на ўдзел у занятках па […]

Школа сучаснай журналістыкі: “пракачай” свае уменні

Рыхтаваць навіны і інтэрв’ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, атрымаць практыку працы ў рэдакцыі, падрыхтавацца да паступлення на журфак — запішыся ў Школу журналістыкі і знайдзі сваё месца ў свеце сучасных медыя.