Родны Гродна - Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Родны Гродна

Папулярны курс Гродназнаўства!

Да Вас завіталі блізкія сваякі, ці далёкія сябры? Прыехалі дзелавыя партнёры ў Вашу фірму? Жадаеце паказаць Гродна, прайсці па старажытных вуліцах і завулках, убачыць нанова добра знаёмае, даведацца пра незнаёмае, адчуць подых гісторыі. Альбо проста жадаеце добра ведаць тое месца дзе жывеце, вучыцеся, працуеце?

Наш Курс “Родны Гродна” дапаможа Вам у гэтым!

Гісторыя Гродна ў кантэксце гісторыі Беларусі і ў шырокім еўрапейскім кантэксце, замкі, плошчы, вуліцы, помнікі гісторыі і помнікі архітэктуры, сусветна вядомыя асобы, звязаныя з нашым горадам.

Багатая спадчына Гродна для Вас!

Запрашае у падарожжа  Віктар Кірэеў — гісторык, мастацтвазнаўца, краязнаўца, дасведчаны экскурсавод і гід-перакладчык.

tumblr_inline_nk6uk9LTjA1tnqzdv

Шмат гадоў раскрывае ён таямніцы Гародні жыхарам іншых гарадоў і краінаў.

Праграма курса Родны Гродна складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і экскурсій па горадзе:

  • Родны Гродна. Ад старажытнасці да новага часу. Гісторыя.
  • Родны Гродна. Ад новага часу  да нашага часу. Гісторыя.
  • Цэнтр горада. Савецкая плошча. Ад Савецкай да Нёмана.
  • Цэнтр горада. Савецкая вуліца.
  • Стары і Новы замкі. Вуліца Замкавая.
  • Барысаглебская (Каложская) царква. Найстарэйшы будынак Гродна.
  • Гродна часоў Антонія Тызенгаўза.
  • Вуліца Ажэшкі.
  • Александраўская слабада і гарадзенскі некропаль.
  • Занёманскі Гродна. Заключны занятак.

Працягласць курса — 2 месяцы (10 заняткаў).

Перыядычнасць — 1 раз на тыдзень.

Кошт курса: 70 руб.

Як аплаціць? На банкаўскі рахунак установы Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:

Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”: Р/р 3015004139004 в ОАО Банк БелВЭБ г.Мінск, код 226, УНП 591018095 (прызначэнне плацяжу — аплата за курс без НДС).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Калі? Па аўторках ў 18.30.

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1-31 (бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі”).

Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.

Калі пачынаем: па меры фарміравання групы. Ідзе набор групы.

Як запісацца: Запісацца на курс можна, запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Маеце пытанні? З задавальненнем адкажам! Тэлефануйце +375 33 634 10 41


Карысныя прапановы

Запрашаем у аздараўленча-культурніцкі летнік у Швянтойі

Віленскі УТВ у партнёрстве з Гродзенскім УЗВ запрашае далучыцца да  адпачынку ў летніку ў  Швянтойі.

Вучым італьянскую ў аксамітны сезон у Італіі! Не прапусці супер прапанову

Васьмідзённы інтэнсіўны курс італьянскай мовы для пачаткоўцаў у рамантычным Леччэ ўсяго за 365 еўра! Пражыванне і аплата за навучанне (а яшчэ — пікнік у аліўкавым садзе, занятак па прыгатаванні пасты, наведванне вінакурні) уключаныя.

Акадэмія рэгіянальнага развіцця: 4 х 1. Не прапусці!

Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні арганізацыяй і кіраванні праектамі, навучыцца планаваць і рэалізоўваць медыяйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта – на карысць тваёй малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай праграме, распрацованай рэгіянальнымі грамадскімі арганізацыямі для такіх жа рэгіянальных арганізацый.