Центр дополнительного образования взрослых "Студия полезных компетенций" » Рэгіянальная гісторыя Беларускага Панёмання: метады даследаванняў і крыніцы Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Рэгіянальная гісторыя Беларускага Панёмання: метады даследаванняў і крыніцы

Запрашаем гарадзенцаў на курс па рэгіянальнай гісторыі!

Чаму рэгіянальная гісторыя, а не краязнаўства? Падчас курса вы атрымаеце магчымасць:

— пазнаёміцца з метадамі збору, аналізу і сінтэзу крыніцазнаўчай базы, неабходнай для стварэння рэгіянальнай гісторыі;

— даведацца пра метады камплектацыі сваеасаблівага рэгіянальнага архіву крыніцаў, на падставе якога можна вывучаць і асвятляць мінулае пэўнага рэгіёна.

Курс будзе цікавы спецыялістам і выкладчыкам у галіне гісторыі, і проста ахвотным даведацца пра гісторыю свайго рэгіёна.

На курс запрашае Генадзь Семянчук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Вядомы як археолаг і гісторык сярэднявечча Беларусі і суседніх рэгіёнаў.

tumblr_inline_nt88odGZeW1tnqzdv_500

Аўтар каля 200 навуковых і навукова-папулярных тэкстаў. Шматгадовы супрацоўнік Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча). Сябра Еўрапейскай Асацыяцыі Археолагаў. З 1986 года праводзіў археалагічныя даследаванні на Браслаўшчыне, Расоншчыне, Полаччыне, у Гродна і Ваўкавыску, а таксама ўдзельнічаў у міжнародных экспедыцыях на тэрыторыі Польшчы.

Сёння яго найбольш цікавяць тэарэтычныя, метадалагічныя, крыніцазнаўчыя і нарацыйныя праблемы канструявання беларускай гісторыі, асабліва ранніх перыядаў і на рэгіянальным узроўне — у прыватнасці Гарадзеншчына.

Праграма курса “Рэгіянальная гісторыя: метады даследаванняў і крыніцы” складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і знаёмства з тэкстамі:

  • Складовыя часткі Рэгіянальнай гісторыі. Гістарычная геаграфія і гістарычная анамастыка, археалагічнае і гістарычнае краязнаўства, літаратурнае краязнаўства, рэлігійнае краязнаўства, лінгвістычнае краязнаўства, этнаграфічнае краязнаўства, культурнае краязнаўства, геаграфічна-біялагічнае краязнаўства, спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: геральдыка і сфрагістыка, генеалогія і дэмаграфія, нумізматыка.
  • Методыка даследавання і канструявання Рэгіянальнай гісторыі
  • Гістарычная геаграфія Беларускага Панёмання.
  • Лінгвістычнае краязнаўства і Гістарычная анамастыка Беларускага Панёмання.
  • Археалагічнае і Гістарычнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
  • Літаратурнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
  • Рэлігійнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
  • Этнаграфічнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
  • Культурнае краязнаўства Беларускага Панёмання.
  • Геаграфічна-біялагічнае краязнаўства Беларускага Панёмання.

Працягласць курса — 3 месяцы.

Перыядычнасць заняткаў — 1 раз на тыдзень.

Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.

Кошт курса: 60 руб. за ўвесь курс

Як аплаціць?

На банкаўскі рахунак установы Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”:

Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”: Р/р 3015004139004 в ОАО Банк БелВЭБ; г.Мінск, код 226, УНП 591018095 (прызначэнне плацяжу — аплата за курс без НДС).

Магчымая аплата з дапамогай ЕРЫП.

Калі: Пачатак заняткаў па меры фармавання групы. Дні і час пачатку заняткаў будуць узгадняцца з удзельнікамі групы.

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1-31 (бізнэс-цэнтр “Аўгустоўскі”).

Як запісацца: Запісацца на курс можна, запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Маеце пытанні? З задавальненнем адкажам! Тэлефануйце +375 33 634 10 41


Карысныя прапановы

Пачынаецца набор студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку»

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у першым беларускім медыахакатоне IdeaLab!

Падчас двухдзённага (а па жаданні ўдзельнікаў і начнога) мерапрыемства журналісты і грамадзянскія актывісты разам будуць працаваць над медыяпраектамі на выбраную тэму. Дапамогу ў працы над праектамі камандам акажуць прафесійныя журналісты, інфаграферы, дызайнеры.
Таксама ў ходзе хакатона яго ўдзельнікаў чакаюць займальныя майстар-класы ад медыяпрафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Германіі.

Стартавала «Школа радыёвядучага». Паспейце далучыцца да групы!

18 ліпеня пачаўся курс «Школа радыёвядучага» з Уллянай Шубко. 4 месяцы слухачы курса будуць спасцігаць «кухню» радыёвядучых: працаваць над тэхнікай прамовы і прэзентацыйнымі навыкамі, вучыцца мастацтву дыялогу і інтэрв’ю, прыдумляць яркія ды-джэйскай падводкі і пазнаваць негалосныя законы эфіру. Усё гэта і многае іншае слухачы будуць вывучаць на практыцы.

Калі Вы марылі вывучаць радыёжурналістыцы, то прыйшла пара ўвасабляць мары ў рэальнасць!