Праекты
Універсітэт Залатога Веку

Павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю – такую мэту мае праграма «Універсітэт Залатога Веку» (УЗВ), якая працуе ў Гродна з вясны 2010.

Універсітэт Залатога Веку

За гэты час удзел у ёй узялі каля 800 сталых жыхароў Гродна.

Элементамі праграмы УЗВ з’яўляюцца агульныя тэматычныя сустрэчы, якія праходзяць 2 разы на месяц, праца секцый і клубаў па інтарэсах (у 2014-2015 гг. працавала каля 30 секцый і клубаў), «Школа добрых справаў», у межах якой сталыя людзі распрацоўваюць і рэалізуюць дабрачынныя акцыі на карысць грамадства, інтэграцыйныя мерапрыемствы (вечарыны, вандроўкі і г.д.).

Прынцыпы дзейнасці «Універсітэта Залатога Веку» ў Гродне:

  • Актыўнасць
  • Пазітыўнасць
  • Самадапамога
  • Палітычная і рэлігійная нейтральнасць

«Універсітэт Залатога Веку» згадваецца ў якасці адной з лепшых практык працы са сталымі людзьмі ў Нацыянальнай справаздачы (2011 г.) аб выкананні нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану па пытаннях старэння насельніцтва.

У 2014 г. УЗВ быў прызнаны лепшай у Беларусі праграмай у сферы нефармальнай адукацыі па выніках экспертнай ацэнкі і народнага галасавання.

Ініцыятарамі стварэння «Універсітэта Залатога Веку» ў Гродне былі сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар». З 2015 г. праграма рэалізуецца ў партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

У 2017 – 2018 годзе ва «Універсітэце Залатога Веку» функцыянуе каля 50 курсаў і клубаў.

Падрабязную інфармацыю аб «Універсітэце Залатога Веку» чытайце на сайце праграмы uzv.by.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне