Праекты
Школа Сучаснай Журналістыкі

Праект існуе з 1997 года, стартаваў як Школа Маладога Журналіста (ШМЖ), пасля рэбрэндынгу называецца Школа Сучаснай Журналістыкі. За гэты час было падрыхтавана каля 500 чалавек з іх прыкладна кожны чацвёрты застаўся ў медыя. У 2019-м годзе ў красавіку будзе 20-ты выпуск.Школа Сучаснай ЖурналістыкіШкола Сучаснай Журналістыкі рэалізуецца сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сектар”.

Мэта ШСЖ: даць разуменне, як развіваюцца сучасныя медыя, якія ўменні і навыкі неабходныя журналісту, якія патрабаванні і выклікі сёння ў гэтай прафесіі. Навучыць асновам журналістыкі, як шукаць і падаваць праўдзівую, правераную інфармацыю.Школа Сучаснай ЖурналістыкіШСЖ – гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў творчасці, падрыхтаваць публікацыі ў розных фарматах, зразумець прафесійную стылістыку, стаць аўтарамі і супрацоўнічаць з рэдакцыямі.

Праграма складзена так, каб навучыць пісаць ясна і коратка, рыхтаваць мультымедыйныя матэрыялы, у розных жанрах, шукаць фокус у інфанагодах, тэмы выбіраць цікавыя, важныя і карысныя для мэтавай аўдыторыі.Школа Сучаснай ЖурналістыкіАснова навучання – прафесійны вопыт практыкуючых журналістаў і рэдактараў, уласных карэспандэнтаў буйных выданняў, фотарэпарцёраў, блогераў, спецыялістаў у галіне тэле-аўдыё вяшчання. Многія з выкладчыкаў у розныя гады і самі станавіліся выпускнікамі ШМЖ.

З першых заняткаў удзельнікі пачынаюць пісаць для сваіх праектаў і медыя, цесна супрацоўнічаюць з рэдакцыямі. Трэнеры становяцца ментарамі і дапамагаюць распрацаваць тэму, давесці матэрыялы да публікацыі. Удзельнікі вядуць свае мультымедыйныя праекты.

У ШСЖ займаюцца дарослыя без абмежавання па прафесіях і адукацыі.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне