Праекты
Школа па развіццю медыякампетэнцый “PRodvizhenie”

У межах праекту працавалі Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізму (трэнінг для трэнераў), а таксама адбыўся беларуска-нямецкі Форум партнёрства.Школа па развіццю медыякампетэнцый "PRodvizhenie"Школа PR і медыякампетэнцый складалася з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбыліся 21-23 верасня ў Гродна і 12-14 кастрычніка ў Брэсце.

Удзельнікі і ўдзельніцы атрымалі веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыліся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Дадатковым бонусам удзелу ў Школе сталі індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў.Школа па развіццю медыякампетэнцый "PRodvizhenie"

Школа плюралізму і дэмакратыі – гэта трэнінг для трэнераў, які адбыўся 7-11 лістапада ў Гродна.

Тут удзельнікі і ўдзельніцы засвоілі асновы трэнерскага майстэрства: навучыліся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).

Асаблівы фокус быў зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).

Дасведчаныя ментары дапамагалі ўдзельнікам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгі і заняткі.Школа па развіццю медыякампетэнцый "PRodvizhenie"Нямецка-беларускі Форум Партнёрства адбыўся 7-8 снежня ў Брэсце.

Тут былі прадстаўлены цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.

Майстэрня будучыні дапамагла спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падчас Форума таксама былі арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.Школа па развіццю медыякампетэнцый "PRodvizhenie"Праграму PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне