Праекты
Школа медыяменеджменту

Першая беларуская Школа медыяменеджменту была арганізавана ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых«Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна) і грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (г. Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыям Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (г. Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Школа медыяменеджментуМэта: Паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў.

Фармат Школы: 4 модулі, кожны з якіх будзе доўжыцца 1 месяц (2-3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).

Трэнеры: з Беларусі, Украіны, Славакіі; з вялікім досведам працы; прайшлі папярэднюю падрыхтоўку па спецыфіцы змешанага навучання.

Слухачы: Менеджары журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў і ўкараненне іх у сваіх рэдакцыях.

Школа медыяменеджментуШкола медыяменеджменту працуе ў Беларусі з пачатку 2017 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо 62 чалавека. Адбылося 4 выпускі Школы медыяменеджменту.

Рэдактары і менеджары з дапамогай міжнароднай каманды трэнераў павышалі сваю кампетэнтнасць у пытаннях стратэгічнага планавання, манетызацыі, кіравання кантэнтам і людзьмі ў камандзе.

Важнымі элементамі вучэбнай праграмы былі дыстанцыйныя заданні, а таксама вебінары з удзелам беларускіх і ўкраінскіх экспертаў у галіне медыяменеджменту.

«Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»таксама стала саарганізатарам Медыя Менеджмент Форума. Удзел у Форуме, які праходзіў 17-19 лістапада 2017 г. у Мінску, узялі каля 100 прафесіяналаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Швецыі, Расіі, Славакіі і Германіі.

Удзельнікі Форуму абмеркавалі сітуацыю на беларускім і еўрапейскім медыярынку, выклікі, якія стаяць перад менеджарамі журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў.

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне