Праекты
Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў Гродне

Арганізавана Pres Club Belarus у партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна) і Тайм-клубам «1387» (Бабруйск) пры садзейнічанні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў Гродне

Мэта: навучыць старшакласнікаў захоўваць бяспеку ў інтэрнэце, абараняцца ад фэйкаў, думаць крытычна. Быць усвядомленым спажыўцом інфармацыі і прымаць узважаныя рашэнні. Выказваць свае думкі з дапамогай тэксту, відэа, фота і іншых відаў кантэнту на розных платформах.

Асноўныя тэмы: fake news і фактчэкінг, візуалізацыя інфармацыі, фота, відэа, стрым, аўдыё, падкасты, мультымедыя, інтэрнэт і сацсетка, гендэр у медыя, кібербулінг і медыягвалт, лічбавая бяспека, прапаганда і маніпуляцыя, аўтарскія правы.

Фармат: Заняткі праводзяцца па прынцыпах нефармальнай адукацыі, з максімальным уцягваннем удзельнікаў для выпрацоўкі сумеснага вырашэння. Праграма распрацавана на аснове падручніка “Медиадрайвер” (Украіна). Важным дадаткам стане трэнінг па роўнаму навучанню, затым старшакласнікі правядуць заняткі ў сваіх школах.

Дадаткова ўдзельнікі наведваюць рэдакцыі гродзенскіх медыя, стварылі свае медыя праекты.Школа Медыяпісьменнасці Media IQ ў ГроднеТрэнеры школы – прафесійныя і практыкуючыя рэдактары, журналісты, фотакарэспандэнты, медыяаналітыкі.

Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень, з 30 студзеня па 30 траўня.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне