Праекты
Рэгіянальная канферэнцыя KEF-2018. «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці»

Рэгіянальная канферэнцыя «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці», якая праводзілася ў рамках Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) адбылася ў Гродне 19 верасня 2018 г. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі эканоміку ў Беларусі пасля двухгадовай рэцэсіі, змены канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў Беларусі і «попыт» на рэформы.Рэгіянальная канферэнцыя KEF-2018. «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці»На канферэнцыі прадстаўнікі НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь прэзентавалі даклад аб ролі рэгіянальнай палітыкі ў структурнай трансфармацыі эканомікі. Эксперты Даследчага цэнтра ІПМ, BEROC і Сусветнага банка распавялі пра тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі – пра фактары росту, крыніцах рызык, ацэнкі бізнэсам змяненняў бізнес-асяроддзя, а таксама аб змене ўзроўню жыцця насельніцтва.Рэгіянальная канферэнцыя KEF-2018. «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці»Канферэнцыя сабрала экспертаў, прадстаўнікоў улады і бізнесу, СМІ, выкладчыкаў універсітэтаў, дзяржслужачых. C прэзентацыямі спікераў можна пазнаёміцца ​​на сайце канферэнцыі.

Некаторыя высновы даследаванняў, прадстаўленых на рэгіянальных канферэнцыях KEF-2018, і прапановы, якія выказваліся ўдзельнікамі канферэнцый.

Канферэнцыя арганізавана Даследчым цэнтрам ІПМ ў партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Рэгіянальны партнёр канферэнцыі KEF ў Гродне – установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Пры ўдзеле бізнес-школы ІПМ ў Гродне.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне