Праекты
«Мабільны ўніверсітэт»

«Мабільны ўніверсітэт»Дзякуючы пілотнаму праекту «Мабільны ўніверсітэт» выкладчыкі і эксперты з Гродна некалькі месяцаў дапамагалі жыхарам розных раёнаў Гродзеншчыны атрымліваць карысныя веды і ўменні, знаёмілі з досведам арганізацыі розных адукацыйных пляцовак.

У рамках праекта «Мабільны ўніверсітэт» выкладчыкі ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» наведалі Рось, Азёры і Ваўкавыск.

Так, на занятках у Росі мясцовыя жыхары даведаліся пра спецыяльна створаныя кантэйнеры для паасобнага збору смецця, што такое генеалогія і якім чынам збіраць звесткі аб сваіх продках. Таксама паразважалі аб выкліках, якія нам ставіць узрост 55 +, даведаліся цікавыя факты з гісторыі Росі.

Жыхары Азёраў наведалі майстар-класы “Каштоўнасць асабістых перажыванняў», «Наш Радавод», «Экалогія навобмацак», а таксама практычныя заняткі па рукадзеллі «Са старога ў новае,ці як даць другое жыццё старым рэчам».

На сустрэчах у Ваўкавыску ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, што такое антыкварыят і даўніна, якое смецце можна паўторна выкарыстоўваць і што такое “сіндром завучанай бездапаможнасці”.

«Мабільны ўніверсітэт»У адным з апошніх раўндаў «Мабільнага ўніверсітэту» частку заняткаў праводзілі мясцовыя адукатары. Так, жыхары Росі пазнаёміліся з тэхнікай пляцення з газет; у Азёрах – вучыліся ствараць навагоднія цацкі, выкарыстоўваць саломку і бісер. У Ваўкавыску адбылося віртуальнае падарожжа ў оперу.

Пасля заканчэння ўсіх раўндаў «Мабільнага ўніверсітэту» прадстаўнікі адукацыйных і культурных ініцыятываў з Гродна, Азёраў, Росі і Ваўкавыску на працягу чатырох дзён знаёміліся з формамі і метадамі дадатковай адукацыі дарослых, а таксама з асновамі сацыяльнай анімацыі.

Удзельнікі сустрэчы, якую арганізавала «Студыя карысных кампетэнцый» з 27 па 30 кастрычніка 2017 года, папрактыкаваліся таксама ў распрацоўцы ўласных адукацыйных праграм і заняткаў, якія яны хацелі б праводзіць у сваёй мясцовасці.

У якасці прыкладаў фарматаў арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых удзельнікам былі прадстаўлены некаторыя праграмы і праекты, якія рэалізуюцца на базе ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»: гэта і “Універсітэт Залатога Веку”, і “Майстэрні Ведаў”, і “Шведскія гурткі”, і моўныя сустрэчы Tandem Evenings.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне