Праекты
Курс для моладзі “Youth can”

Вызначыцца з тым, чым займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта – усё гэта змаглі ўдзельнікі курсу “Youth can”.

Курс “Youth can” праходзіў у рамках праекта Hrodna Impact Hub і складаўся з двух двухдзённых трэнінгаў, знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.
Курс для моладзі "Youth can"Першы дзень курса быў цалкам прысвечаны персанальнаму SWOT аналізу, складнікам паспяховай кар’еры, а таксама аналізу асобасных кампетэнцый, патэнцыялу, неабходнага для працы над праектам.

У якасці інструмента, які спрыяе ўсведамленню кампетэнцый, былі выкарыстаны: коўчынгавыя пытанні, метафарычныя асацыятыўныя карты, а таксама аўтарская коўчынгавая гульня «Кар’ерны драйв: твая справа».
Курс для моладзі "Youth can"Наступныя два дні курсу былі прысвечаны вывучэнню 6 блокаў: мысленне прадпрымальніка, лідэрскі патэнцыял, уменне працаваць у камандзе, стварэнне стартапа, фірмовы стыль і маркетынг.

Па кожным блоку былі прыведзены рэальныя прыклады з бізнэсу. Прапрацаваны метады пастаноўкі і дасягненні мэтаў. Праведзена гульня «Уменне працаваць у камандзе», на прыкладзе якой паказаны асноўныя памылкі перадачы інфармацыі супрацоўнікам, кантролі, узгадненні атрымання інфармацыі і яе выкананне, як вынік каманднае выкананне задачы.
Курс для моладзі "Youth can"Удзельнікі на практыцы апрабавалі расстаўляць прыярытэты, вызваляць свой час, тым самым канцэнтравацца на галоўных задачах, вучыліся фармаваць лідэрскі патэнцыял з сябе, з сваіх штодзённых звычак, сваіх магчымасцяў.

Даведаліся пра магчымасць рэалізацыі ўласных ідэй, пошуку фінансавых рэсурсаў, прэзентацыі і абароны ўласных праектаў. Навучыліся вылучаць ключавыя аспекты праекта, якія ўплываюць на выніковасць ідэй.

Абмеркавалі і прапрацавалі ключавыя кропкі ў прасоўванні ўласных ідэй, навучыліся знаходзіць фішкі, якія зацікавяць мэтавую аўдыторыю, і прымяняць маркетынгавыя інструменты, якія не патрабуюць укладанняў на першых этапах стварэння стартапа.
Курс для моладзі "Youth can"Асобны блок заняткаў быў прысвечаны знаёмству з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі. Так, удзельнікі курса наведалі Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”, дзе пазнаёміліся з кіраўніком Цэнтра Іванам Петушком і атрымалі зваротную сувязь па сваіх праектах. Таксама шмат пытанняў па стварэнню бізнесу, рызыках і страхах, формуле поспеху было зададзена Максіму Кажына, уласніку і кіраўніку ТАА “Клініка жаночага здароўя” (медыцынскі цэнтр), ТАА “ЛабМап”; сузаснавальніку ТАА “ЮрМедКонсалт”.
Курс для моладзі "Youth can"Апошні дзень курса быў прысвечаны прэзентацыям праектаў удзельнікаў. Удзельнікі прадставілі свае ідэі з улікам ведаў і саветаў атрыманых у ходзе курса. Лепшыя 7 праектаў былі ўзнагароджаны.
Курс для моладзі "Youth can"Арганізатарам курса з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пры садзейнічанні Генеральнага консульства Літвы ў Гародні, Міністэрства замежных спраў Літвы, а таксама LITHUANIAN DEVELOPMENT COOPERATION.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Цяпліца моладзевых ініцыятыў – запрашаем!

Дарагі дружа, дарагая сяброўка! Мы ўпэўненыя, што Ты хочаш развівацца, быць карыснай людзям, рабіць гэты свет лепшым. Менавіта для такіх людзей мы ствараем у Гродна Цяпліцу моладзевых ініцыятыў і спадзяемся, што ТЫ далучышся да нас! Цяпліца – гэта інтэнсіўны навучальны...

Падрабязней

Водгукі

  • Валерыя Цвік, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Конечно прокачала социальные навыки, быстро влилась в общество незнакомых людей, познакомились. Раньше было: прочитала информацию, а она поглощается и там остается, даже если не думать о ней. Теперь более серьезно отношусь, стараюсь проверять и фильтрую новости. Например, что в Минске...

  • Ліза Лазарава, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Теперь, если я вижу какую-то новость, смотрю, как оформлена статья, что уже написано, когда и кем по этому поводу. Это вошло в привычку. Больше слежу за новостями Гродно, и хочется ещё дальше учиться. До медиашколы я была замкнутой, закрытой и...

  • Ілля Калюта і Ксенія Жытко, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Медиа школа объединила нас с Ксюшей, до этого все держалось на мечтах. Темы, которые мы обсуждали все вместе, например, критическое мышление, манипуляции помогли по-другому взглянуть на наши межличностные отношения с людьми, сверстниками в рутине. Мы стали замечать то, на что...

  • Ліяна Навагродская, курс па развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятываў YOUthCAN

    Классный курс, если честно он мне дал гораздо большее, чем я ожидала. На курсе было не только про проекты, но про другое мышление, мышление человека, который достигает важных и нужных вещей, причем не только для себя, но и для общества....

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне