Праекты
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа Гродна

Праграма накіравана на павышэнне ўдзелу моладзі Гродна ў жыцці грамадства праз развіццё неабходных для гэтага грамадзянскіх і прафесійных кампетэнцый, распрацоўку і рэалізацыю ўласных ініцыятываў, паляпшэнне інфармаванасці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да патэнцыялу моладзі і яе патрэбаў.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаКлючавымі мерапрыемствамі праграмы стануць Цяпліца моладзевых ініцыятываў, моўныя інтэграцыйныя сустрэчы HrodnaTandem Evenings, Курс па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў “YOUthCAN”, інклюзіўная школа “Антыбар’ер”, Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці, HrodnaIdeaLab (адкрытая гарадская майстэрня па генераванні і распрацоўцы ідэй моладзевых праектаў), фестываль YOUthCan, конкурс падтрымкі моладзевых ініцыятываў.

Tandem Evenings in Hrodna

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаныя для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы. Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаYOUthCAN: інтэнсіўны навучальны курс для тых, хто адчувае ў сабе прадпрыймальніцкую жылку!

Вызначыцца з тым, чым ты хочаш займацца ў жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошука добрай працы, стварэння ўласнага бізнеса альбо цікавага творчага праекта – усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курса “YOUthСan”, які пачытае сваю працу ў Гродна.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаДыскусійны клуб “Крок насустрач”

Кожная сустрэча Клуба – гэта шчырая размова пра патрэбы людзей з інваліднасцю і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, пра інклюзію і пра тое, як яе можна забяспечыць на практыцы, пра тое, як зрабіць наш горад прыязным для ўсіх людзей, якія ў ім жывуць.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаАдкрытыя сустрэчы з цікавымі для моладзі людзьмі

Пазнаёміцца з цікавымі маладымі (і не толькі) мастакамі, музыкамі, акторамі, грамадскімі актывістамі, паразмаўляць пра ролю моладзі ў жыцці грамадства, яе патрэбы і мары, пошук свайго месца ў гэтым жыцці, самарэалізацыю, можна будзе ў час пяці публічных сустрэч, якія мы плануем арганізаваць у Гродна ў 2020-2021 гг.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаІнклюзіўная Школа “Крок насустрач”

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца людзі з інваліднасцю, якія шукаюць сваё месца ў жыцці, новых сяброў, любяць вучыцца і працаваць у камандзе. За тры дні заняткаў у Школе вы навучацеся лепш вызначаць свае жыццёвыя мэты, прымаць рашэнні, камунікаваць і працаваць з іншымі людзьмі.

Цяпліца моладзевых ініцыятыў

Гэта інтэнсіўны навучальны курс, у межах якога вы авалодаеце цэлым шэрагам важных кампетэнцый: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне. Вы зможаце распрацаваць і рэалізаваць разам з новымі сябрамі грамадска-карысныя праекты і акцыі, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, якія штодня імкнуцца зрабіць наш горад больш камфортным і цікавым для жыцця.

Праграма навучання ў межах Цяпліцы будзе складацца з заняткаў па вечарах (звычайна – адзін раз у тыдзень працягласцю 2-3 гадзіны), сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі, а таксама некалькіх трэнінгаў, якія будуць адбывацца ў выходныя дні.

Школа журналістыкі і фактчэкінга

Гэта трэнінг для тых, хто хоча ўдасканаліць свае веды і ўменні ў галіне журналістыкі. Асаблівы фокус будзе зраблены на тым, як правяраць праўдзівасць інфармацыі, а таксама на авалоданні рознымі інструмантамі для стварэння цікавых мультымедыйных гісторый.
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа ГроднаHrodnaIdeaLab

Гэта эксперыментальная пляцоўка, на якой мы збярэм маладых гарадзенак і гарадзенцаў, каб яны з дапамогай дасведчаных ментараў за 24 гадзіны змаглі распрацаваць ідэі сваіх камерцыйных альбо грамадска-карысных праектаў.

Мы плануем правесці HrodnaIdeaLab вясной 2021 года. Сачыце за абнаўленнямі гэтай старонкі і абвесткамі на іншых інфармацыйных рэсурсах праграмы!

YouthCan – конкурс патрымкі моладзевых ініцыятыў

Пераможцы конкурса атрымаюць арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку для рэалізацыі сваіх грамадска-карысных ідэй.

Конкурс будзе абвешчаны ў канцы 2020 года. сачыце за абнаўленнямі на гэтай старонцы і абвесткамі на іншых нашых рэсурсах!

Форум YOUthCan: Hrodna

Заключнае мерапрыемства нашай праграмы, у час якога мы хочам прадставіць яе вынікі, пазнаёміць гарадзенцаў з цікавымі гарадзенскімі моладзевымі ініцыятывамі і эфектамі іх працы, стварыць пляцоўку для новых знаёмстваў і абмену цікавым досведам, для дэманстрацыі стваральнага патэнцыялу гарадзенскай моладзі.

Папярэдне Форум адбудзецца ў маі 2021 года. Дакладныя даты і праграма Форума з’явяцца на гэтай старонцы пазней. Сачыце за абнаўленнямі!
HrodnaYouthHub:Маладзёвая платформа Гродна

Праграма Hrodna Youth Hub рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

http://hrodnayouthhub.edustudio.by/
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/
https://www.instagram.com/hrodnayouthhub/

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Цяпліца моладзевых ініцыятыў – запрашаем!

Дарагі дружа, дарагая сяброўка! Мы ўпэўненыя, што Ты хочаш развівацца, быць карыснай людзям, рабіць гэты свет лепшым. Менавіта для такіх людзей мы ствараем у Гродна Цяпліцу моладзевых ініцыятыў і спадзяемся, што ТЫ далучышся да нас! Цяпліца – гэта інтэнсіўны навучальны...

Падрабязней

Водгукі

  • Валерыя Цвік, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Конечно прокачала социальные навыки, быстро влилась в общество незнакомых людей, познакомились. Раньше было: прочитала информацию, а она поглощается и там остается, даже если не думать о ней. Теперь более серьезно отношусь, стараюсь проверять и фильтрую новости. Например, что в Минске...

  • Ліза Лазарава, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Теперь, если я вижу какую-то новость, смотрю, как оформлена статья, что уже написано, когда и кем по этому поводу. Это вошло в привычку. Больше слежу за новостями Гродно, и хочется ещё дальше учиться. До медиашколы я была замкнутой, закрытой и...

  • Ілля Калюта і Ксенія Жытко, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Медиа школа объединила нас с Ксюшей, до этого все держалось на мечтах. Темы, которые мы обсуждали все вместе, например, критическое мышление, манипуляции помогли по-другому взглянуть на наши межличностные отношения с людьми, сверстниками в рутине. Мы стали замечать то, на что...

  • Ліяна Навагродская, курс па развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятываў YOUthCAN

    Классный курс, если честно он мне дал гораздо большее, чем я ожидала. На курсе было не только про проекты, но про другое мышление, мышление человека, который достигает важных и нужных вещей, причем не только для себя, но и для общества....

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне