Праекты
Бізнес-трэнінг для жанчын «Як пачаць паспяховы бізнес? Практычныя асновы бізнесу»

Бізнес-трэнінг для жанчын «Як пачаць паспяховы бізнес? Практычныя асновы бізнесу»Каля 20 бізнес-мадэляў было распрацавана і прадстаўлена ўдзельніцамі на бізнес-трэнінгу для жанчын у Гродна.

Удзельніцы прадставілі ідэі стварэння і прасоўвання сваіх танцавальных студый, цырульняў, салонаў, швейных атэлье, сацыяльных праектаў, арганізацый па аказанні адукацыйных і кансультацыйных паслуг і іншыя.

Праекты былі прадстаўлены ў апошні дзень трохдзённага трэнінгу «Як пачаць паспяховы бізнес? Практычныя асновы бізнесу», які прайшоў з 21 па 23 ліпеня 2016 года ў Гродне.

Прыняць удзел у трэнінгу змаглі самыя матываваныя прэтэндэнткі, якія нядаўна заснавалі або ў бліжэйшы час планавалі пачаць свой бізнес. Трэнінг выклікаў вялікую цікавасць – арганізатарамі была атрымана 61 заяўка ад жыхарак Гродна і Гродзенскай вобласці.З іх арганізатары адабралі 21 удзельніцу.

У першы дзень трэнінгу ўдзельніцы адказвалі на декартавы пытанні, разбіраліся, як правільна фармуляваць мэту і складаць унікальную гандлёвую прапанову, даведваліся аб сакрэтах паспяховага маркетынгу, у групах працавалі над складаннем бізнес-мадэлі і тэставалі яе.

Бізнес-трэнінг для жанчын «Як пачаць паспяховы бізнес? Практычныя асновы бізнесу»Другі дзень трэнінгу быў не менш насычаным. Удзельніцы разважалі, што такое паспяховы бізнес і з якіх рэсурсаў ён складаецца; абмяркоўвалі алгарытм працы з рызыкамі; даведваліся пра шляхі фінансавання бізнесу і магчымасці для стартапаў. У группах удзельніцы трэнінгу распрацавалі і пратэставалі бізнес-планы сваіх навучальных праектаў, атрымалі рэкамендацыі ад экспертаў па планаванню, разліку выдаткаў і прыбытку.

У апошні дзень трэнінгу ўдзельніцы даведаліся аб юрыдычных аспектах стварэння свайго бізнесу, дакументазвароце ў арганізацыі, пра патрабаванні аховы працы.

Удзельніцы сустрэліся з паспяховымі гарадзенкамі, у якіх ужо ёсць свой бізнес. Гарадзенскія бізнес-ледзі падзяліліся сваімі гісторыямі поспеху, адказалі на пытанні ўдзельніц трэнінгу і пажадалі ім поспехаў у стварэнні ўласнай справы.

На аснове атрыманых за дні трэнінгу ведаў удзельніцы склалі свае бізнес-мадэлі, прадставілі ідэі астатнім удзельніцам і экспертам. Пасля прэзентацый кожная з удзельніц змагла атрымаць каштоўную зваротную сувязь, пачуць каментары ад прысутных па ўдасканаленні бізнес-мадэлі.

20 студзеня 2017 года адбылася сустрэча для выпускніц гадовага бізнес-трэнінгу для жанчын і жанчын-прадпрымальніц г. Гродна «Стварэнне падтрымліваючага асяроддзя для жанчын-прадпрымальніц, якія пачынаюць свой бізнес і якія вядуць свой бізнес. Доступ да фінансавання». Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне магчымасцей стварэння падтрымліваючага асяроддзя для пачаткоўцаў і для тых жанчын-прадпрымальніц, якія вядуць свой бізнес.

На адкрытым абмеркаванні арганізатары падводзілі вынікі праведзеных трэнінгаў для жанчын-прадпрымальніц у г. Брэсце і ў г. Гродна, абмяркоўвалі досвед удзельніц, якія распачалі свой бізнес пасля трэнінгаў, а таксама бягучыя патрэбы і пытанні, якія стаяць перад удзельніцамі трэнінгаў.

На семінары прысутнічалі жанчыны-прадпрымальніцы, якія вядуць свой бізнес. Яны падзяліліся ўласным досведам і далі рэкамендацыі жанчынам, якія пачынаюць свой бізнес.

Праект быў рэалізаваны Брэсцкім мясцовым фондам рэгіянальнага развіцця ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых”Студыя карысных кампетэнцый”(г. Гродна) пры садзеянні Брэсцкага раённага Савета Дэпутатаў і Брэсцкага раённага саюза жанчын. Трэнінгі праводзіліся пры падтрымцы Кансультацыйнай праграмы Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) «Паляпшэнне Інвестыцыйнага Клімату ў Беларусі» пры донарскім удзеле Шведскага агенцтва міжнароднага развіцця (SIDA) і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне