Пра нас

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” пачала сваю працу ў снежні 2014 года.

Мэтай установы з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця.

Мы прапануем разнастайныя курсы, трэнінгі, майстар-класы, якія дапамогуць вам атрымаць карысныя веды і кампетэнцыі.

У нас вы можаце вывучаць замежныя мовы і асвойваць камп’ютэрныя тэхналогіі, вучыцца фатаграфаваць і здымаць відэа, знаёміцца ​​з гісторыяй горада і падарожнічаць па розных гістарычных мясцінах, засвойваць кітайскую гімнастыку і вязанне кручком, авалодваць асновамі журналістыкі і карыснымі для прасоўвання сваіх ідэй  інтэрнэт- сервісамі.

Мы маем таксама выгодныя карпаратыўныя прапановы для прадстаўнікоў камерцыйных і іншых арганізацый.

Дасведчаныя выкладчыкі і трэнеры, даступныя цэны, вялікая колькасць бясплатных трэнінгаў, невялікія групы, добразычлівая атмасфера, зручнае месца і час правядзення заняткаў — перавагі нашых адукацыйных прапановаў.

Каб быць у курсе нашых навін аб новых курсах, зніжках і акцыях, падпішыцеся на нашу рассылку.

Нашы праекты і праграмы:

Студыя сёння – гэта больш за 100 арганізаваных курсаў, больш за 1500 удзельнікаў разнастайных праграм, больш за 50 тэматычных трэнінгаў і майстар-класаў, а таксама партнёры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Грузіі, Укране, Расіі, Германіі, Арменіі.

Вы можаце запісацца на нашы курсы, а таксама можаце прапанаваць свой курс і далучыцца да каманды нашых экспертаў. Для гэтага дастаткова запоўніць анкету.

Водгукі з нашых мерапрыемстваў можна паглядзець тут.

Будзем радыя адказаць на вашы пытанні па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com ці па элефоне +375 33 634 10 41 альбо ў нашым офісе па адрасе: вул. Ціміразева, 10 / 1-16 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Падтрымаць нас можна, пералічыўшы дабрачынныя ахвяраванні на рахунак:

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых
«Студыя карысных кампетэнцый»
УНП 591018095
230023, г. Гродна, вул. Ціміразева, д. 10/1, п. 31
р/р № BY64 BELB 3015 0041 3900 4022 6000, в ААТ БАНК БЕЛВЭБ
БІК BELBBY2X, г. Мінск, пр. Пераможцаў, д. 29

Запрашаем да партнёрства!

З павагай, каманда установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”

Свидетельство о регистрации

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне