Запісацца на курс Падпісацца на навіны Водгукі


Пра нас

Запрашаем вас у свет, у якім рэалізуюцца вашыя ідэі, дзе вы займаецеся тым, што вам падабаецца, дзе вы адчуваеце сябе чалавекам, патрэбным грамадству.

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых» Студыя карысных кампетэнцый «з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй. Гэта значыць, што мэтай установы з’яўляецца не атрыманне прыбытку, а садзейнічанне развіццю асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.

Менавіта таму ў нашай арганізацыі вы знойдзеце самыя нізкія цэны на паслугі дадатковай адукацыі ў нашым горадзе. Акрамя гэтага, вы можаце ўдзельнічаць у цалкам бясплатных адукацыйных праектах, такіх як Tandem Evenings in Hrodna, ЭкаСтудыя, некаторых трэнінгах.развивайтесь со студией

Мы прапануем разнастайныя курсы, трэнінгі, майстар-класы, накіраваныя на развіццё асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.

У нас вы можаце вывучаць замежныя мовы і асвойваць камп’ютэрныя тэхналогіі, вучыцца фатаграфаваць і здымаць відэа, знаёміцца з гісторыяй горада і падарожнічаць па розных гістарычных мясцінах, асвойваць кітайскую гімнастыку і вязанне кручком, авалодваць асновамі журналістыкі і карыснымі для прасоўвання сваіх ідэй і сваёй кар’еры інтэрнэт- сэрвісамі.

Лепшыя выкладчыкі і трэнеры, даступныя цэны, невялікія па колькасці групы, добразычлівая атмасфера, зручнае месца і час правядзення заняткаў — гэта няпоўны пералік пераваг нашай прапановы.

Каб быць у курсе нашых навін аб новых курсах, зніжках і акцыях, падпішыцеся на нашу рассылку.

Вы можаце запісацца на нашы курсы, а таксама можаце прапанаваць свой курс і далучыцца да каманды нашых экспертаў.

Мы будзем рады адказаць на вашы пытанні па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com, а таксама па тэлефоне +375 33 634 10 41.

Будзем таксама рады бачыць вас у нашым офісе па адрасе: вул. Ціміразева, 10 / 1-31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі» каля крамы «Еўраопт»).

Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых» Студыя карысных кампетэнцый» была зарэгістравана 24 снежня 2014 г. Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Свидетельство о регистрации