Записаться на курс Подписаться на новости Отзывы


Польская для атрымання Карты паляка

Атрымалася запісацца на сумоўе ў консульства? А што далей?

Запрашаем да нас на курс актуальнай польскай мовы, які дапаможа Вам падрыхтавацца да сумоўя для атрымання Карты паляка ў Гродне!

Мы прапануем групавое навучанне ці індывідуальныя заняткі для падрыхтоўкі да сумоўя ў консульстве.

Індывідуальныя заняткі

Колькасць і змест заняткаў вызначаецца ў працэсе суразмовы з выкладчыкам. Заняткі аплочваюцца пасля іх правядзення, паводле акта аб выкананых паслугах.

Працягласць занятка — 1,5 гадзіны.
Кошт — 220 000 руб. за адзін занятак.

Групавое навучанне

Наш курс разлічаны на тых, у каго ўжо ёсць базавыя веды польскай мовы. На курсе вы атрымаеце магчымасць:

  • палепшыць разуменне / успрыманне вуснай размовы;
  • павялічыць лексічны запас польскай мовы;
  • паставіць правільнае вымаўленне;
  • абмеркаваць пытанні пра Польшчу, якія найбольш часта сустракаюцца на суразмове: пра польскія традыцыі, гісторыю, геаграфію, культуру.

Кожны занятак прысвечаны пэўнай тэматыцы, неабходнай для паспяховай суразмовы ў консульстве. Прадугледжваюцца пастаянныя практычныя хатнія заданні.

На курс запрашае Алёна Калько, магістр філалагічных навук, спецыяліст з 5-гадовым досведам выкладання польскай мовы дарослым.

Скончыла УА «ГрДзУ імя Янкі Купалы» г. Гродна (2009 г.), магістратуру (2010 г.).
Праходзіла практыку ў польскіх ВНУ ў Гданьску (2005 г.), Седльцах (2007, 2008 гг.).
Ўдзельнічала ў метадычным семінары, арганізаваным Школай польскай мовы GLOSSA (Кракаў) для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай ў 2015 г.

kalko

Праграма курса:

— Складзем сваю «візітную картку» (самапрэзентацыя)

— Абмяркуем пытанні пра Польшчу, якія найчасцей сустракаюцца на суразмове: польскія традыцыі, гісторыю, геаграфію, культуру

— Падцягнем вымаўленне і тэмп гаворкі.

Працягласць курса: 2 месяцы (24 заняткі)

Перыядычнасць заняткаў: 3 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны

Кошт курса: 1680 000 руб. за ўвесь курс (магчымая аплата ў 2 этапы)

Як аплочваць:

На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:

Прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).

 

Дзе: вул. Ціміразева, 10/1, оф. 31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»).

Колькасць слухачоў: да 9 чалавек у групе

Як запісацца: Запісацца на курс можна запоўніўшы электронную анкету па гэтай спасылцы.

Ёсць пытанні?

Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *